25 красавiка 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Гішпаніі: Пагадненне пра Brexit ужо пачалі пераглядаць

МЗС Гішпаніі: Пагадненне пра Brexit ужо пачалі пераглядаць

Раней кіраўнік Еўрапейскай рады заявіў, што Еўразвяз не будзе пераглядаць пагадненне пра Brexit.

Міністр замежных справаў Гішпаніі Хасэ Борэл заявіў, што ў Брусэлі ўжо заключаюць новае пагадненне пра Brexit, паведамляе nv.ua са спасылкай на Bloomberg.

Брытанская прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй прыбыла ў Брусэль у сераду, 20 лютага ў пошуках змяненняў да пагаднення пра выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ, а саміт у Егіпце ў нядзелю, 24 лютага разглядаецца як новая магчымасць для перамоваў бакоў.

"Я думаю, што дамоўленасць заключаецца ўжо, не трэба ехаць у Шарм-эль-Шэйх, каб гэта зрабіць. Існуе сталы кантакт", – сказаў Борэл.

Раней кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што ЕЗ не будзе пераглядаць пагадненне пра Brexit.

Прэзідэнт Еўрапарламента Антоніа Таяні таксама заявіў, што краіны ЕЗ не маюць намеру пераглядаць пагадненне з Брытаніяй пра выхад з Звязу.

Нагадаем, што 15 студзеня брытанскі парламент не падтрымаў пагадненне пра ўмовы выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ, раней ухваленае лідарамі 27 краінаў-сяброў ЕЗ. Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер назваў дамову "найлепшай" угодай, на якую Лондан мог бы спадзявацца.

Канчатковы выхад Вялікай Брытаніі з Еўразвязу запланаваны на 29 сакавіка 2019 года. Пасля гэтага пачынаецца 21-месячны пераходны перыяд – да канца 2020 года. Пераходны перыяд можа быць прадоўжаны толькі адзін раз, аднак пакуль невядома, якая можа быць ягоная максімальная даўжыня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках