16 чэрвеня 2019, Нядзеля, 9:09
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Фотафакт: «Крумкачы» паказалі новы лагатып клуба

1

З ранейшага лога застаўся абрыс крумкача і элементы з чырвоным і чорным колерам.

НФК (экс-«Крумкачы») прэзентаваў новы лагатып. З ранейшага лога застаўся абрыс крумкача і элементы з чырвоным і чорным колерам.

Нагадаем, «НФК Крумкачы» летась выйшлі ў першую лігу. Для атрымання магчымасці згуляць Д2 каманда павінна прайсці ліцэнзаванне. Аднак клуб сутыкнуўся з цяжкасцямі: федэрацыя футболу адмаўлялася рэгістраваць «НФК “Крумкачы”» ў першай лізе. Праблема ў тым, што ўсе ўдзельнікі Д2 павінны з'яўляцца чальцамі АБФФ. Для гэтага кіраўніцтву клуба неабходна падаць заяўку на ўступленне і атрымаць допуск. У АБФФ паведамілі, што не хочуць прымаць заявы ад «НФК Крумкачы», бо клуб з такой назвай ужо існуе, ім валодаў Дзяніс Шунто.

Быў абвешчаны конкурс сярод заўзятараў каманды на новае імя. Было абранае НФК. Абрэвіятура НФК расшыфроўваецца як «Незвычайна фантастычная каманда».