25 красавiка 2024, Чацвер, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі мужчыны імкнуцца ажаніцца да 30 гадоў

13
У Беларусі мужчыны імкнуцца ажаніцца да 30 гадоў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кожны трэці беларус бярэ шлюб ва ўзросце 25–29 гадоў.

Пра гэта паведамілі на сайце belstat.gov.by.

У 2018 годзе шлюб узялі 60,7 тыс. мужчынаў. Ствараюць сем'і беларусы часта ва ўзросце 20–29 гадоў. Кожнаму трэцяму, які ўзяў шлюб, было 25–29 гадоў, кожнаму чацвёртаму – 20–24 гады. Сярэдні ўзрост уступлення мужчынаў у першы шлюб у 2018 годзе склаў 28 гадоў, у паўторны –41 год.

На пачатак 2019 года ў краіне жыло больш за 4,4 мільёна мужчынаў. Тры чвэрці мужчынскага насельніцтва краіны з'яўляюцца гараджанамі, кожны чацвёрты з іх мянчук. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу жывуць 78% мужчынаў, у сельскай мясцовасці – 22%.

Кожнаму чацвёртаму працаўладкаванаму мужчыну 16–30 гадоў. Пераважна мужчынскімі сферамі дзейнасці з'яўляюцца будаўніцтва, транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць, сельская, лясная і рыбная гаспадарка, прамысловасць, інфармацыя і сувязь.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках