25 красавiка 2024, Чацвер, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік NATO: Беларусь чакае вайна і анэксія, калі не будзе рэформаў

36
Экс-кіраўнік NATO: Беларусь чакае вайна і анэксія, калі не будзе рэформаў
АНДЭРС ФОГ РАСМУСЭН

Пра гэта заявіў былы кіраўнік NATO Андэрс Фог Расмусэн.

У Захаду няма плана «Б» для Украіны, а Беларусь чакае ўкраінскі сцэнар, калі яна не пачне праводзіць рэформы. Пра гэта ў інтэрв'ю Liga.net распавёў кіраўнік паўночнаатлантычнага альянсу (NATO) у 2009-2014 гадах Андэрс Фог Расмусэн і пазаштатны дарадца прэзідэнта Украіны.

- Як вы ставіцеся да плана спецпрадстаўніка АБСЕ ва Украіне Марціна Сайдзіка ў развязанні канфлікту на Данбасе?

- Пра які план ідзе гаворка?

- Гэта дакумент прапануе сумясціць мандат АБСЕ і ААН у адну структуру, правесці мясцовыя выбары пад наглядам гэтай структуры. Калі коратка.

- Я пра яго не чуў. Скажу так, што адзіны шлях спыніць вайну на Данбасе - гэта разгарнуць міратворчую місію з мандатам ААН. Гэта дасць ёй надзейнасць у кантролі мяжы паміж РФ і Украінай датуль, пакуль вашы краіны не падпішуць канчатковае пагадненне ва ўрэгуляванні.

- Другім менскім пагадненням у гэтым месяцы спаўняецца чатыры гады. Ва Украіне папулярнае меркаванне, што працэс нікуды не рухаецца.

- Ды гэта праўда. Ніякага прагрэсу няма. Галоўная загваздка ў тым, што Украіна не можа выканаць частку сваіх палітычных абавязацельстваў менскіх дамоўленасцей (унесці ў Канстытуцыю аўтаномны статус Данбаса і правесці выбары на акупаваных тэрыторыях, - рэд.) без увядзення міратворчай місіі. Гэтая місія магла б стаць засцерагальнікам ад таго, што РФ не падмане і не пакіне свае войскі ва Украіне. Пакуль не бачу магчымасці, як рэалізаваць менскія пагадненні пры такой сітуацыі.

- На Захадзе ёсць план «Б», як гэта можна развязаць?

- Напэўна, не. Бачу шлях толькі праз міратворчую місію ААН. Гэта мая прапанова. Я думаю, што спатрэбіцца, як мінімум 20 тысяч міжнародных войскаў для таго, каб кантраляваць тое, што адбываецца на Данбасе.

- Што вы думаеце пра новыя санкцыі супраць Расеі?

- Падтрымліваю новыя санкцыі (на наступны дзень Еўразвяз увёў санкцыі супраць Расеі за агрэсію ў Азове, - рэд.). І думаю, што Еўрапейскі Звяз паступіў правільна, увёўшы персанальныя санкцыі ў адказ на атручванне ў Вялікай Брытаніі.

- Пра «Паўночны струмень-2». Яго запуск можа мець разбуральныя наступствы для эканомікі Украіны.

- Так, але ён дакладна не заб'е эканоміку. Вядома, будуць некаторыя страты. Самае галоўнае, што трэба адзначыць: Расеі не патрэбны «Паўночны струмень-2», як камерцыйны праект - гэта выключна палітыка. РФ мае намер захаваць еўрапейскую залежнасць ад імпартаванага расейскага газу. У варунках, калі ёсць санкцыі супраць Расеі, «Паўночны струмень-2» можа стаць інструментам уплыву супраць санкцый.

- У Нямеччыне разумеюць, што новы трубаправод падрывае ўкраінскую эканоміку?

- Так, вядома. Ангела Мэркель паабяцала дапамогу Украіне. Маё разуменне сітуацыі палягае ў тым, што калі частка транзіту расейскага газу будзе па-ранейшаму праходзіць праз Украіну, то ў будучыні расейцы могуць спыніць пастаўкі газу праз вас ва ўсялякі час. Няма ніякіх гарантый. Непрыемныя сюрпрызы могуць падсцерагаць вашу эканоміку ўвесь час. Таму я думаю, што мы павінны пераконваць прыхільнікаў «Паўночнага струменю-2» у замарожванне праекту.

Еўропа павінна прыняць пастанову, якая прымусіць Расею выконваць энэргетычныя дырэктывы ЕЗ, але я занепакоены тым, што немцы не спыняць праект, а толькі яны ў стане гэта зрабіць.

- Вы бачыце, што Расея прадаўжае агрэсіўную палітыку ў дачыненні да суседзяў. Цяпер чарга Беларусі. Відавочна, што Расея ўшчыльную набліжаецца да заходніх межаў.

- Так, я ў гэтым упэўнены. Ключавой рызыка - гэта паўтор у Беларусі ўкраінскага сцэнару з вайной і анэксіяй. Гэтую краіну чакае такі сцэнар, калі яна не пачне рэфармавацца. Мая парада беларускаму народу і кіраўніцтву краіны ў тым, каб засцерагчыся ад агрэсіі расейцаў - трэба пачаць рэформы, якія вядуць да дэмакратыі і свабоды. Толькі гэтыя рэчы забяспечаць абарону ад расейскай агрэсіі.

Мы чулі заявы Уладзіміра Пуціна, дзе ён сказаў, што Беларусь павінна быць уключаная ў вялікую расейскую дзяржаву, як Крымскі паўвостраў. І я б хацеў, каб Беларусь атрымлівала больш дапамогі ад Захаду. Але нам трэба бачыць пераарыентацыю Беларусі да свабоды і дэмакратыі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках