20 красавiка 2024, Субота, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Генпракурор Мюлер ужо выставіў абвінавачванні паводле «расейскай справы»

5
CNN: Генпракурор Мюлер ужо выставіў абвінавачванні паводле «расейскай справы»
РОБЕРТ МЮЛЕР
ФОТА: AFP

Пасля афіцыйнага абвяшчэння даклад перададуць у Кангрэс.

Генпракурор Біл Бар можа ўжо на наступным тыдні афіцыйна абвясціць аб заканчэнні расследавання ўмяшання Расеі ў палітычныя працэсы ў Штатах. Пра гэта паведамляе CNN, спасылаючыся на свае крыніцы.

Нагадаем, гэта расследаванне вядзе Роберт Мюлер.

Пасля афіцыйнага абвяшчэння даклад перададуць у Кангрэс.

Паводле звестак CNN, офіс Мюлера ўжо выставіў афіцыйныя абвінавачванні ды прысудзіў шэраг супрацоўнікаў выбарчай кампаніі Трампа, уключаючы экс-кіраўніка яго выбарчага штаба Пола Манафорта і былога адваката Майкла Коэна.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пастанова аб апублікаванні дакладу Мюлера з'яўляецца прэрагатывай міністра юстыцыі. Сам жа ён уважае яго «паляваннем на ведзьмаў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках