24 красавiка 2024, Серада, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб пра гульню з «Арсеналам»: Выйдзем і будзем змагацца!

8
Аляксандр Глеб пра гульню з «Арсеналам»: Выйдзем і будзем змагацца!
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Сёння адбудзецца гульня ў адказ БАТЭ з ангельскім футбольным клубам.

Аб настроі беларускіх футбалістаў на прэс-канферэнцыі 20 лютага распавёў паўабаронца БАТЭ Слабадан Сімавіча. Маўляў, да гульні гатовыя, трэніроўкі не прайшлі дарма, адчуваем сілы, піша kp.by.

- Мы выдатна разумеем, з кім гуляем і дзе знаходзімся, - растлумачыў Слабадан, удакладніўшы, што беларускія футбалісты зробяць максімум, каб прайсці далей.

Нагадаем, беларускія футбалісты прыляцелі ў Лондан за тыдзень да матчу ў адказ, неўзабаве пасля перамогі на «Барысаў-Арэне» над лонданскім «Арсеналам» з лікам 1:0.

- Тыдзень таму мы бачылі, як футбалісты БАТЭ елі ў аэрапорце бургеры. Гэта так яны святкавалі перамогу? - пацікавіўся ангельскі журналіст.

- Ніхто не святкаваў перамогу бургерамі. Калі б мы нешта адзначалі, то дакладна не бутэрбродамі. І чым-небудзь запівалі б, наўрад ці б усухамятку, - тут жа зрэагаваў Аляксей Бага. А праз хвіліну, ужо накіроўваючыся на трэніроўку, галоўны трэнер БАТЭ падміргнуў журналістам: «Яны яшчэ не бачылі, як у нас адзначаюць!»

Увечары 20 лютага за трэніроўкай барысаўцаў на хатнім стадыёне «Арсенала» Emirates Stadium назіраў і старшыня праўлення БАТЭ Андрэй Капскі.

Пасля трэніроўкі ў Лондане знакаміты футбаліст распавёў пра падрыхтоўку.

- Як настрой? Хвалюешся?

- Ды ўсё добра. Выйдзем і будзем змагацца! - усміхнуўся Аляксандр Глеб.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках