29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэртка агучыла пералік прадуктаў для падвышэння настрою і самаадчування

Экспэртка агучыла пералік прадуктаў для падвышэння настрою і самаадчування

Дыетолаг рэкамендуе ўмерана ўводзіць іх у свой рацыён.

Прафесійны дыетолаг Святлана Фус запэўнівае, што ўзровень гармонаў шчасця і радасці, эндарфінаў можна павысіць з дапамогай пэўных прадуктаў харчавання, піша newsyou.info.

Экспэртка адзначыла, што закаханыя людзі знаходзяцца ў добрым прыпаднятым настроі, а гэта значыць, што ўзровень эндарфінаў, гармонаў задавальнення, павялічваецца.

Спецыялістка падкрэсліла, што шэраг прадуктаў змяшчае рэчывы, якія ўплываюць на выпрацоўку гэтых спецыфічных гармонаў. Да іх належаць цвёрды сыр, чорны шакалад, бананы, фінікі, персікі, грэйпфруты, арэхі, чырвоны перац, чорны перац, семачкі сланечніку і гарбузы, шпінат.

Дыетолаг рэкамендуе ўмерана ўводзіць іх у свой рацыён, і не забываць, што настрой і самаадчуванне трэба паляпшаць не толькі з дапамогай прадуктаў харчавання, але і займацца спортам і ўлюбёнай справай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках