20 красавiка 2024, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік СК пра напад у Стоўбцах: Карціна здарэння нам зразумелая

Кіраўнік СК пра напад у Стоўбцах: Карціна здарэння нам зразумелая
ФОТА: НАТАЛЛЯ ФЯДОСЕНКА/ТАСС

Наскевіч заявіў, што інфармацыя з тэлефона падлетка можа праліць святло на матыў ягоных дзеянняў.

Пра гэта заявіў журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, піша БелТА.

«У гэтай крымінальнай справе праведзены ўжо вялікі аб'ём следчых дзеянняў. Практычна сітуацыя здарэння нам зразумелая. Для следчых цяпер галоўная задача высветліць не як гэта адбылося (гэта ўжо і так зразумела), а чаму гэта адбылося. У пэўнай ступені некаторыя адказы ў нас ужо ёсць са сведчанняў самога падазраванага Пасля трох дзён маўчання ён пачаў даваць сведчанні. Хоць мы пакуль вельмі крытычна ставімся да таго, што ён кажа, бо сведчанні яго не заўсёды супастаўныя з аб'ектыўнай сітуацыяй здарэння», - сказаў Іван Наскевіч.

Ён адзначыў, што следствам атрыманая і іншая інфармацыя, якая можа праліць святло на матыў дзеянняў затрыманага падлетка. «З дапамогай наяўных у нас навукова-тэхнічных сродкаў намі атрыманы доступ да яго мабільнага тэлефону, інфармацыю з якога ён перад тым, як пайсці на гэты крок, старанна падчысціў.

Фактычна выдаліў усе запісы з мабільнага тэлефона, а таксама з хатняга кампутара. Мы цяпер гэтую інфармацыю маем. Я не стану пакуль раскрываць у інтарэсах следства, што ў гэтым тэлефоне было. Але гэта ў некаторай ступені пралье святло на матыў ягоных дзеянняў», - заявіў старшыня Следчага камітэта.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках