24 красавiка 2024, Серада, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуан Гуайдо: У Венесуэлу ідуць кантэйнеры з надзеяй і свабодай

Хуан Гуайдо: У Венесуэлу ідуць кантэйнеры з надзеяй і свабодай
ХУАН ГУАЙДО
ФОТА: EPA

Часовы прэзідэнт паведаміў аб выхадзе да берагоў Венесуэлы судна з дапамогай з Пуэрта-Рыка.

Кіраўнік Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы, часовы прэзідэнт краіны Хуан Гуайдо паведаміў аб выхадзе з Пуэрта-Рыка да берагоў Венесуэлы судна з грузам гуманітарнай дапамогі, паведамляе ria.ru.

"Сёння з Пуэрта-Рыка выйшла адное судна з 250 тонамі гуманітарнай дапамогі для нашай краіны. Кантэйнеры, поўныя надзеі і магчымасцяў для многіх венесуэльцаў, але таксама поўныя свабоды. Гуманітарная дапамога патрапіць у Венесуэлу", - напісаў Гуайдо ў сваім мікраблогу ў Twitter.

Раней намесніца нелегітымнага кіраўніка Мадуры Дэлсі Радрыгэс заявіла пра закрыццё марскіх межаў краіны з выспамі Аруба, Кюрасао і Бонэйр. Кюрасао з'яўляецца адным з пунктаў збору дапамогі, якую ўрад узурпатара Нікаласа Мадуры катэгарычна адмаўляецца пускаць у краіну. Апазіцыя мае намер пачаць яе дастаўку 23 лютага.

Спікер парламента Венесуэлы Хуан Гуайдо 23 студзеня абвясціў сябе кіраўніком дзяржавы на перыяд дзеяння часовага ўрада. ЗША і шэраг іншых краін заявілі аб прызнанні Гуайдо.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках