19 красавiка 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Можна змяніць правілы гульні

1
«Баста!»: Можна змяніць правілы гульні
Фота: bymedia

Думаць трэба хутчэй.

Рэдкая навіна: дзяржаўны тэлеканал абвяшчае, што сёння, 21 лютага, усе выпускі навінаў будуць на беларускай мове. Парадавалі. Адзін на год дзень роднай мовы. Адно на год свята вышыванкі. Адзін на год канцэрт пад сваімі сцягамі (толькі без палітыкі). Адна шыльда над уваходам у вакзал, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

Тытульная нацыя краіны дазволіла дыктатару выціснуць сябе ў гета. Пры гэтай уладзе на большае разлічваць не прыходзіцца.

Якое выйсце? Ёсць некалькі варыянтаў. Можна чакаць свята, якое бывае раз на год і працягваць гуляць у гульню з нязменным лікам 364:1. Можна выпрасіць дазвол яшчэ на адно ці два канцэрты/шыльды/дні. Можна змяніць правілы гульні.

Толькі час падціскае, думаць трэба хутчэй, бо інакш канчаткова прайграем самае важнае — краіну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках