24 красавiка 2024, Серада, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе дзесяць галоў Глеба за «Арсэнал»

1
Усе дзесяць галоў Глеба за «Арсэнал»
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ
ФОТА: NIGEL FRENCH/EMPICS/PA

На гэта беларусу спатрэбілася 130 матчаў.

Сёння БАТЭ гуляе з «Арсэналам». Матч пачнецца а 20.55 на стадыёне «Эмірэйтс» у Лондане. У сувязі з гэтым pressball.by ўспамінае ўсе дзесяць галоў Аляксандра Глеба за «Арсэнал»

VS Мідлсбра

14.01.2006. Чэмпіянат Англіі. Лік - 7:0

Свой першы гол за "кананіраў" Глеб забіў не без шанцавання: мяч, пасланы Анры на набег Пірэса, блакавалі абаронцы. І толькі правільна абраная пазіцыя дапамагла Алексу завалодаць ім. Каб затым з блізкай адлегласці расстраляць браму паніклага аўстралійца Джонса, зрабіўшы лік 7:0.

VS Чарльтан

18.03.2006. Чэмпіянат Англіі. Лік - 3:0

Пераможны гол Глеб забіў і "Чарльтану" праз два месяцы. Атрымаўшы мяч у цэнтральным коле, Алекс працягнуў яго да чужой штрафной плошчы і адпасаваў Адэбаёру. Той цаляў у далёкі кут, але трапіў у кагосьці з абаронцаў. Прабіў зноў - такая ж сітуацыя. Мяч апынуўся ў Глеба. Беларус, адрозна ад тагалезца, усё зрабіў як трэба. Нарвежац Мюрэем нічым не дапамог.

VS Вэст Бромвіч

15.04.2006. Чэмпіянат Англіі. Лік - 3:1

Трэці гол за "Арсэнал" выйшаў надтва гожым. Прыбраўшы на замаху небараку "драздоў", Алекс згуляў у адзін дотык з Анры. Т’еры - шчодрая душа - быў рады дапамагчы. Абаронца ўжо ляцеў у падкаце, таму марудзіць было нельга. Глеб узняў балон левай нагой у блізкую дзявятку - паляк Кушчак зрэагаваў, але не дацягнуўся.

VS Порту

26.09.2006. Ліга чэмпіёнаў. Лік - 2:0

І зноў дапамагаў Анры! Француз заўважыў адкрытага справа Глеба і не пашкадаваў. Сам накруціў чатырох абаронцаў! Більярдны стрэл - і бразілец Элтан беспарадны.

VS Рэдынг

22.10.2006. Чэмпіянат Англіі. Лік - 4:0

"Роялс" - адзіны ангельскі клуб, якая прапускаў ад Глеба двойчы. Абодва разы мяч з сеткі даставаў амэрыканец Ганэман. У першай сітуацыі Алекс, паказаўшы касмічнае паразуменне з Расіцкім, прабіў наўздзіў моцна.

VS Блэкбэрн

23.12.2006. Чэмпіянат Англіі. Лік - 6:2

Усе на "Эмірэйтс" ведалі: калі Глеб забівае - "Арсэнал" перамагае. У сустрэчы з "Ровэрс" заўзятары выдыхнулі, калі Алекс вывеў гаспадароў наперад. Адэбаёр элегантна аддаў мяч беларусу, з якім той прабраўся ўсутыч да Фрыдэля. Амэрыканец ад разгубленасці сеў на вядомае месца.

VS Фулхэм

12.08.2007. Чэмпіянат Англіі. Лік - 2:1

Або вось найстарэйшая каманда Лондана "Фулхэм". Нічыйны лік трымаўся да апошняй хвіліны, на якой з мячом сустрэўся Глеб. Супраць яго – паўночны ірландзец Бэрд. Добрага ўзроўню абаронца, але Алекс яго папросту пакінуў у дурнях. Не ўратаваў і брамнік Уорнэр. Гэта першы гол Глеба за "Арсэнал" у 2007-м.

VS Спарта

15.08.2007. Ліга чэмпіёнаў. Лік - 2:0

Другі - праз тры дні. Усё на той жа 90-й хвіліне, але "кананіры" ужо мелі перавагу ў ліку. Леман закінуў на Санью. Француз пабег па ўскрайку і заўважыў лёт Глеба на рэшце паліве. Алекс усё зрабіў прыгожа. Ужо пасля гола пасядзеў на руках у Саньі і абняўся з ван Пэрсі.

VS Славія

23.10.2007. Ліга чэмпіёнаў. Лік - 7:0

Калі адна пражская каманда больш-менш змагалася, то другая - саступіла ўшчэнт. Брамнік Ваняк скокнуў не ў той кут - зусім заблытаўся, гледзячы на дрыблінг Глеба ў штрафной плошчы.

VS Рэдынг

12.11.2007. Чэмпіянат Англіі. Лік - 3:1

Небарака Ганэман... Амэрыканец нават устаў перад беларусам на калені, бо недалужныя абаронцы "Рэдынга" нічога не зрабілі. Але – вельмі шкада. Апошні гол за лонданцаў у Алекса выйшаў найцудоўнейшы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках