28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падлеткі, пацярпелыя ад нападу ў школе ў Стоўбцах, выпісаныя з лякарні

Падлеткі, пацярпелыя ад нападу ў школе ў Стоўбцах, выпісаныя з лякарні
ФОТА: TUT.BY

Яны ўжо знаходзяцца дома.

Падлеткі, пацярпелыя ад нападу ў сярэдняй школе ў Стоўбцах, выпісаныя з лякарні, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. Аб гэтым піша tut.by.

- У іх усё добра, хлопцы ўжо знаходзяцца дома, - сказала яна.

Pаней журналістам удалося пагаварыць з адным з пацярпелых - Уладзіславам Цвіркам. Хлопчык кажа, што галоўным ягоным жаданнем ў момант нападу было абараніць аднакласнікаў.

- Я хацеў выратаваць настаўніцу і клас. Амаль абараніў, акрамя настаўніцы...

- Калі б ты ведаў, што цябе раняць, пабег бы заступацца?

- Так.

Нагадаем, раніцай 11 лютага вучань 10-га класа СШ № 2 у Стоўбцах учыніў напад з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку нападу загінулі педагог і старшакласнік.

Нападнік прыйшоў у школу пад 7.40, паставіў пляцак і выйшаў з кабінета. Затым вярнуўся і напаў на настаўніцу гісторыі, якая павінна была весці першы ўрок. За педагога паспрабавалі заступіцца два аднакласніка - 15 і 16 гадоў. Настаўніца загінула, хлопчыкі атрымалі раны. Пасля гэтага падазраваны выбег з класа і зайшоў у суседні кабінет, дзе напаў на вучня 11-га класа, які ў выніку нападу загінуў.

Падазраваны ў нападзе школьнік схаваўся, яго затрымалі праз дзве гадзіны супрацоўнікі міліцыі і АМАПу.

Згодна з вынікамі медыцынскага агляду, падазраваны не знаходзіўся ні ў стане алкагольнага ап'янення, ні пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

З мэтай высвятлення псіхічнага стану падлетка разглядаецца пытанне аб прызначэнні комплекснай стацыянарнай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспэртызы, паведамляе СК.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках