20 красавiка 2024, Субота, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Defense Aerospace: ЗША замарозілі пастаўку F-35 Турцыі

2
Defense Aerospace: ЗША замарозілі пастаўку F-35 Турцыі

Анкара прадаўжае набываць у Расеі сістэмы СПА С-400.

ЗША замарозілі пастаўку Турцыі знішчальнікаў новага пакалення F-35 праз намеры Анкары закупіць у Расеі сістэмы супрацьпаветранай абароны С-400. Адпаведны законапраект аб урадавых выдатках быў падпісаны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у аўторак, паведамляе Defense Aerospace, (пераклад - Newsader). Згодна з дакументам, забарона на перадачу турэцкаму боку найноўшых стэлс-самалётаў будзе дзейнічаць як мінімум датуль, пакуль дзяржсакратар і міністр абароны не апублікуюць даклад, у якім будзе дадзены каментар што да ўгоды паміж РФ і Турцыяй аб продажы С-400.

Як чакаецца, новыя даклады ў гэтым пытанні будуць прадстаўленыя Кангрэсу да 1 лістапада гэтага года. Падпісаны Трампам законапраект прадугледжвае, што вайсковае і замежнапалітычнае міністэрства прадставяць падрабязны план увядзення санкцый супраць Анкары ў выпадку рэалізацыі праграмы С-400.

У сваёй ранейшай справаздачы Кангрэсу Пентагон у адказ на ўгоду, якая тычыцца С-400, прыстрашыў Анкару поўным выключэннем яе праграмы F-35 і прыпыненнем іншых вайсковых паставак з Амерыкі: Турцыя можа пазбавіцца кантракту на закупку верталётаў CH-47F Chinook і UH-60 Black Hawk , а таксама самалётаў F-16. Гэты ж дакумент патрабуе заблакаваць продаж зброі службе аховы Эрдагана праз напад яе супрацоўнікаў на мітынгоўцаў у Нью-Ёрку ў 2017 годзе.

Амерыканскія прадстаўнікі занепакоеныя тым, што ў выпадку адначасовай закупкі Турцыяй F-35 і С-400 Масква зможа атрымаць праз туркаў доступ да адчувальнай інфармацыі аб слабых месцах F-35.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках