24 красавiка 2024, Серада, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускую малочную прадукцыю будуць прадаваць у В'етнаме

19
Беларускую малочную прадукцыю будуць прадаваць у В'етнаме
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Улады прадаўжаюць шукаць экзатычных пакупнікоў для беларускай малочнай прадукцыі.

ААТ «Мінскі малочны завод №1» і в'етнамская AU VIET FOOD IMPORT-EXPORT AND MANUFACTURE падпісалі сёння ўстаноўчую дамову аб стварэнні СП «АУВ’ЕТ МІЛКА», паведамляе сайт беларускага пасольства ў В'етнаме, паведамляе officelife.media.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел кіраўнікі Народнага камітэта правінцыі Хынгйен, КУП «Мінаблмясамалпрам» і супрацоўнікі пасольства Беларусі ў В'етнаме.

Створанае супольнае прадпрыемства будзе будаваць на тэрыторыі правінцыі Хынгйен завод у вытворчасці малака і малочных прадуктаў пад брэндам «Мінская марка».

У адпаведнасці з дамоўленасцямі ААТ «Мінскі малочны завод №1» надасць тэхналагічную падтрымку пры будаўніцтве і вытворча-гаспадарчай дзейнасці завода, напрыклад, закупіць абсталяванне і сыравіну.

Гатовая прадукцыя СП будзе рэалізоўвацца ў В'етнаме і трэціх краінах.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках