27 траўня 2019, панядзелак, 7:52
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Жыхары Беластока ў Дзень роднай мовы пісалі беларускую дыктоўку

1

Беларусы Падляшша сустрэліся, каб сумесна праверыць веды роднай мовы.

Сёння ў Беластоку - у Дзень роднай мовы - беларусы Падляшша сустрэліся, каб сумесна праверыць ведання беларускай мовы.

Арганізатарам мерапрыемства, якое з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным, з'яўляецца арганізацыя прыватных школ святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку. Беларуская і ўкраінская мовы выкладаюцца ў іх як мовы нацыянальных меншасцяў.

У ДЫКТОЎЦЫ ЎЗЯЛІ ЎДЗЕЛ БЛІЗУ 60 ЧАЛАВЕК
ФОТА: BELSAT.EU

У дыктоўцы ўзялі ўдзел як вучні, так і старэйшыя аматары беларускай мовы.

Праверыць свае веды па-беларуску ў «дыктоўцы» сёлета наважыла рэкордная колькасць людзей, больш за 60 чалавек. Былі, між іншым, вучні з Беластоцкай гімназіі №7 і са школы ў Нарве. А таксама мясцовыя актывісты і журналісты.

У ДЫКТОЎЦЫ ЎЗЯЛІ ЎДЗЕЛ НЕ ТОЛЬКІ ВУЧНІ, АЛЕ ТАКСАМА І СТАРЭЙШЫХ АМАТАРЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
ФОТА: BELSAT.EU

Упершыню на «Дыктоўку» прыехала група маладых людзей з Беларусі - вучні ліцэя імя Машэрава з Берасця ў суправаджэнні прадстаўніка амбасады Беларусі.

«Дыктоўка на працягу многіх гадоў пісала толькі наша школа, а цяпер ідэю перанялі і іншыя: «Дыктоўка» ўжо праводзіцца ў Бельску Падляскім», - распавяла «Белсату» настаўніца беларускай мовы Яна Марка, арганізатарка мерапрыемства.

Пасля афіцыйнай і мастацкай часткі мерапрыемства ў выкананні маладых беларусаў Падляшша, пачалася дыктоўка. Удзельнікаў падзялілі на тры групы - адна «дарослая» і дзве «дзіцячыя».

МАСТАЦКАЯ ЧАСТКА БЕЛАРУСКАЙ ДЫКТОЎКІ
ФОТА: ЦЭЗАР ГАЛІНСКІ, BELSAT.EU

Усе тры працавалі з рознымі тэкстамі - кожны быў прысвечаны асобе праваслаўнага манаха, архімандрыта Гаўрыіла.