25 красавiка 2024, Чацвер, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кучма: Мэркель, Аланд і Пуцін не падпісвалі менскія пагадненні

2
Кучма: Мэркель, Аланд і Пуцін не падпісвалі менскія пагадненні
ЛЕАНІД КУЧМА
ФОТА: REDSEARCH.ORG

Лідары нармандскага фармату першапачаткова не верылі ў выкананне менскіх пагадненняў.

Лідары нармандскага фармату - канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, былы прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не падпісвалі менскія пагадненні. Пра гэта ў чацвер, 21 лютага, заявіў былы прэзідэнт Украіны, які прадстаўляў раней Кіеў на перамовах у Менску, Леанід Кучма ў эфіры тэлеканала 112 Украіна.

"Я ніколі не казаў, але сёння скажу. Улічваючы, што я падпісваў гэтыя Менскія пагадненні... разумееце, калі лідары, якія ўваходзяць у нармандскі фармат, асабіста не ставілі свае подпісы - ні Аланд, ні Мэркель, не кажу ўжо пра Пуціна... пра што гэта кажа? Яны не верылі, што гэта будзе выканана і не хацелі браць на сябе абавязанні, падпісваючы гэты дакумент. Адсюль і далей вынікі", - заявіў Кучма.

"Не будзе міру - будзе замарожаны канфлікт, які ёсць сёння, з дапамогай якога будуць уплываць на Украіну, каб давесці яе да... далей зразумела", - дадаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках