28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску сутыкнуліся Ford і хуткая з парадзіхай

23
У Бабруйску сутыкнуліся Ford і хуткая з парадзіхай

Ад удару лекарка вылецела праз лабавую шыбу.

У Бабруйску 21 лютага на скрыжаванні вуліцы Менскай і Георгіеўскага праспекта сутыкнуліся машына хуткай дапамогі, якая везла парадзіху, і Ford Galaxy. Ад удару фельчарка вылецела на дарогу праз разбітую шыбу, кіроўцу хуткай даставалі выратавальнікі, піша «Коммерческий курьер».

ДТЗ адбылося а 18.35. УАЗ рухаўся вуліцай Менскай у кірунку цэнтра горада, Ford - Георгіеўскім праспектам у бок вакзала. Паводле папярэдніх звестак, легкавік выехаў на скрыжаванне на дазволены сігнал святлафора. Хуткая ехала на чырвоны, але з пробліскавымі маячкамі і сірэнай.

Ад моцнага ўдару з УАЗам на праезную частку выпала жанчына-фельчар, кіроўцу заціснула ў салоне. Паводле папярэдніх звестак, парадзіха не пацярпела, як і кіроўцу Ford, а ягоную 53-гадовую жонку павезлі ў шпіталь з траўмай галавы.

Першую дапамогу фельчарцы аказалі супрацоўнікі Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы, якія ў гэты момант праязджалі скрыжаванне. Яны ж з дапамогай кіроўцы, які праязджаў міма VW вырвалі дзверы УАЗа і спрабавалі вызваліць кіроўцы хуткай, аднак давялося чакаць выратавальнікаў — мужчыну заціснула ў кабіне аўто.

Усіх пацярпелых тэрмінова даставілі ў медустановы горада.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках