19 красавiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» адкрывае рэгулярныя рэйсы Менск-Талін

7
«Белавія» адкрывае рэгулярныя рэйсы Менск-Талін

Палёты пачнуцца 30 траўня.

«Белавія» адкрывае рэгулярныя рэйсы маршруам Менск-Талін-Менск з 30 траўня 2019 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Палёты ў Талін будуць праводзіцца на рэгулярнай аснове чатыры разы на тыдзень з вылетам з Менска а 8.50 па панядзелках, чацвяргах і а15.50 па аўторках і суботах з прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Талін імя Ленарта Мэры.

Зваротны рэйс з Таліна плануецца з вылетам а 10.45 панядзелкамі, чацвяргамі і а 17.45 аўторкамі і суботамі з прылётам у Нацыянальны аэрапорт Менск. Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы.

Кошт авіябілетаў у адзін бок складзе ад 93 еўраў, уключаючы таксы і зборы, і ад 178 еўра-туды-назад. Квіткі ўжо даступныя ў продажы.

Палёты плануецца ажыццяўляць на авіялайнеры Embraer 175 на 76 месцаў. Час у дарозе складзе 1 гадзіну 15 мін.

«Талін з'яўляецца так званай крамянёвай сталіцай Еўропы, што спрыяе IT-узаемадзеянню паміж Эстоніяй і Беларуссю. Таксама сюды прыязджаюць турысты, каб правесці сямейныя выходныя, аглядаючы славутасці старога горада, і сумясціць адпачынак з аздараўленнем у мінеральных водах «Аўга». Запуск прамога рэйса паміж Менскам і Талінам будзе спрыяць не толькі пашырэнню турыстычнай маршрутнай сеткі, але і эканамічнаму росту абодвух гарадоў. Мы зрабілі ўсё магчымае, каб расклад рэйса быў зручным для падарожжаў транзітам праз Менск», - адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках