24 красавiка 2024, Серада, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пятрухін: Справа супраць мяне шытая белымі ніткамі

2
Сяргей Пятрухін: Справа супраць мяне шытая белымі ніткамі
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН

Берасцейскі блогер разам са сваім адвакатам знаёмяцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго.

Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін разам са сваім адвакатам прыступіў да азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы, распачатай супраць яго за «паклёп і абразу».

Паводле інфармацыі «Берасцейскай вясны», блогера абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 188 і ч. 2 арт. 189 Крымінальнага кодэкса - «паклёп і абраза, нанесеныя ў публічным выступе, альбо ў друкаваным або публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі».

Справа складаецца з 4-х тамоў. Следчы Андранік Хачатран забараніў рабіць фотакопіі матэрыялаў, таму адвакат і блогер перапісваюць матэрыялы справы ад рукі.

Канфіскаваная ў блогера летась у траўні маёмасць - ноўтбук, планшэт і тэлефон, А. Хачатран апісаў для забеспячэння выплаты магчымых пазоваў.

"Фатаграфаваць не даюць, бо справа шытая белымі ніткамі. Калі гэтыя дакументы пачнуць гуляць у сетках, Следчы камітэт засмяюць падаткаплатнікі. Але гэта здарыцца ў кожным выпадку, бо праўда ўсё адно вылезе вонкі. Неўзабаве выйдзе відэа, у якім я пакажу, як следчы шые мне справу. Я спытаў падчас знаходжання ў СК у Андраніка Сааковіча, колькі ён спраў сшыў? Колькі людзей пасадзіў на загад кіраўніцтва? Ён адказаў, што ўсё робіць паводле заканадаўства. Ну, вядома...»,- так іранічна каментуе дзеянні следчых Сяргей Пятрухін.

Аб распачынанні крымінальнай справы супраць блогера стала вядома 23 ліпеня 2018 года.

Блогер Сяргей Пятрухін апошнім часам здымае шмат відэа на тэму пратэстаў супраць акумулятарнага завода ў Берасці. 12 траўня ў яго дома быў праведзены ператрус, падчас якога канфіскавалі кампутар, планшэт, фотаапарат і тэлефон. Гэтыя рэчы яму не вярнулі дагэтуль. Акрамя таго, Пятрухін неаднаразова затрымліваўся міліцыяй, атрымліваў штрафы і адбываў адміністрацыйны арышт.

Сяргей Пятрухін стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2018 год у дзвюх намінацыях: «За смеласць у творчасці» і «За асабістую мужнасць».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках