19 красавiка 2024, Пятніца, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судаленка пра «дармаедскі» дэкрэт: Мы разам перамаглі ў 2017-м, пераможам і цяпер

7
Судаленка пра «дармаедскі» дэкрэт: Мы разам перамаглі ў 2017-м, пераможам і цяпер
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Кожны запісаны ў «дармаеды» павінен дзейнічаць.

Вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, якога ўлада ў 2017 годзе празвала «адвакатам дармаедаў», заклікае «не занятых у эканоміцы» беларусаў не апускаць рукі, піша гомельская «Весна».

Праваабаронца падрыхтаваў узоры скаргаў у гарадскія і раённыя выканкамы і суды і заклікае кожнага, хто патрапіў у так званую базу «не занятых» дзейнічаць.

У звароце да людзей, якіх улада аднесла да катэгорыі «не занятых», Леанід Судаленка на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» піша:

- Сябры «не занятыя ў эканоміцы!

Улада зноў спрабуе абкласці паўмільёна беларусаў падаткам, схаваўшы яго ў рахункі для аплаты паслуг ЖКГ. Кожны з нас стаіць перад выбарам - плаціць або не плаціць. Калі не плаціць, тады якое выйсце? Выйсце ёсць!

Ніжэй вы знойдзеце ўзоры скаргаў для тых, хто ўжо ў сакавіку атрымае пацяжэлыя рахункі ад схаванага там «дармаедскага» падатку. Зварот са скаргамі ў гарадскія і раённыя выканкамы дазволіць пасля падаць скаргу ў суд. Мяркую, ужо пасля некалькіх тысяч такіх скаргаў улада перагледзіць сваё стаўленне да народжанай ёй жа праблемы - прымусіць беларуса працаваць за ежу!

Мы разам перамаглі ў 2017-м, разам пераможам і цяпер.

Скарга ў выканкам.

Скарга ў суд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках