25 траўня 2019, Субота, 23:39
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

«Экс-міністра ДНР» затрымалі ў Маскве за крадзеж зараднай прылады

24
СКРЫНШОТ з ВІДЭА ANNA NEWS/YOUTUBE

У Расеі затрымалі Аляксея Красільнікава.

Пра гэта сам прарасейскі сепаратыст распавёў на сваёй старонцы ў Facebook.

Як паведамляецца, затрымалі Аляксея Красільнікава за крадзеж зараднай прылады, піша "Новое время".

«Мяне арыштавалі ў МСК паводле падазрэння ў крадзяжы зараднай прылады. Знаходжуся ў Маскоўскім паліцэйскім участку, у Цвярскім раёне вул. Вялікая Дзмітраўка, 2. Адабралі пашпарт і ключы ад гатэля. Шостую гадзіну сяджу ў чаканні. Хутчэй за ўсё, буду затрыманы. Затрымлівалі шараговыя супрацоўнікі паліцыі. Ведалі, што я міністр. Кажуць аб дэпартацыі мяне ва Украіну», - паскардзіўся памагаты тэрарыстаў.

З даты паведамлення вынікае, што затрымалі Красільнікава яшчэ 20 лютага. З тых часоў ніякай іншай інфармацыі на яго старонцы не з'яўлялася.