18 красавiка 2024, Чацвер, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Бага: Пакідаем «Эмірэйтс» з высока паднятай галавой»

6
Аляксей Бага: Пакідаем «Эмірэйтс» з высока паднятай галавой»
АЛЯКСЕЙ БАГА

Галоўны трэнер БАТЭ падзяліўся эмоцыямі пасля матчу з лонданскім «Арсеналам».

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага падзяліўся першымі ўражаннямі пасля матчу з «Арсеналам» (3:0), паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

- Дайце, калі ласка, агульную характарыстыку гульні.

- Для нас матч атрымаўся цяжкім. Вельмі добрую гульню, годную выхаду ў наступны этап, прадэманстраваў «Арсенал». Нягледзячы на ўсе цяжкасці, для нас гэтая сустрэча стала добрай школай, мабыць, нават універсітэтам.

- Што вы сказалі камандзе ў перапынку?

- Прадаўжаць гуляць. Хоць лік ужо быў на карысць «кананіраў», усякая дробязь, усякая выпадковасць маглі перавярнуць ход паядынку. Мы ўсё яшчэ заставаліся ў гульні, таму прытрымліваліся свайго плана. Нам нельга было даваць сабе слабіну, каб не разваліцца і не раскіснуць. Важна было выйсці на другі тайм з адной мэтай - змагацца і шукаць свой шанец.

- Пракаментуйце, калі ласка, аўтагол.

- Няшчасны выпадак. Такія моманты часта сустракаюцца ў футболе. Але ж да аўтагола была добрая індывідуальная праца футбаліста «Арсенала»: востры праход і небяспечны, моцны прастрэл. У выніку Захар Волкаў не зарыентаваўся і зрэзаў мяч у сваю браму. Бывае...

- З улікам таго, што на календары люты, а ў гэтую пару беларускія клубы яшчэ не гуляюць, з улікам таго, што ў міжсезонне БАТЭ страціў шэсць футбалістаў асноўнай абоймы, ці ўважаеце вы вынік за аб'ектыўны і прымальны? Ці ўсё ж можна было дамагчыся большага?

- У спорце агулам і ў футболе ў прыватнасці заўсёды хочацца перамагаць, нягледзячы нават на ўзровень спаборніка. Гэта аксіёма для кожнага прафесійнага спартоўца. Мы саступілі, але пакідаем «Эмірэйтс» з высока паднятай галавой. Наша каманда атрымала выдатную загартоўку. Атрыманыя веды бяром з сабой.

Упэўнены, пакідаем Лондан больш моцнымі і дасведчанымі. Ну а далей па сетцы турніру ідзе сапраўды больш моцная каманда і яе вялікі трэнер, які не па чутках ведае, што гэта такое - галоўны прыз Лігі Еўропы. Мы шчыра віншуем «Арсенал» і зычым яму поспеху! БАТЭ вельмі хацеў выйсці пераможцам дуэлі, аднак не здолеў. Але жыццё на гэтым не сканчаецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках