28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курсантка спытала ў Лукашэнкі, ці не хочацца яму ўсё кінуць і сысці

92
Курсантка спытала ў Лукашэнкі, ці не хочацца яму ўсё кінуць і сысці

Навучэнка Вайсковай акадэміі задала дыктатару пытанне, якое хвалюе ўсіх беларусаў.

Сёння ў Вайсковай акадэміі курсантка спытала Лукашэнку, што яму дапамагае для разгрузкі эмацыйнага напружання і ці не хацелася калі-небудзь проста ўсё кінуць, піша sb.by.

Адказ Аляксандра Лукашэнкі быў такі: «Я не маю нават права так думаць. Але ў жыцці кожнага чалавека бывае такі настрой - жаданне кінуць усё. Адно лякарства ад гэтага: не спяшацца. Менавіта гэта я раю ў такой сітуацыі кожнаму. Пераспі з гэтай думкай, а ўранку падумай. Уранку заўсёды цалкам іншы пункт гледжання: бо эмоцыі сышлі».

«Ніколі не спяшайцеся! Нават раней, чым узяць стрэльбу ў рукі, трэба падумаць. І не апускайце ніколі рукі, выйсце заўсёды знойдзецца. Паверце, бязвыхадных сітуацый не бывае!» - падзяліўся парадай Лукашэнка.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках