19 красавiка 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Беларусь ператварылася ў новы вугальны хаб

2
Як Беларусь ператварылася ў новы вугальны хаб
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Адгрузкі вугалю ва Украіну выраслі амаль з нуля да 588,5 тысяч тон.

Беларусь, якая не здабывае вугаль, у 2018 годзе экспартавала 854 тысяч тон гэтага паліва, вынікае са звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (Белстат), апублікаваных у чацвер, 20 лютага. Гэта ў пяць разоў больш, чым годам раней. Рост паставак быў забяспечаны пераважна транспартаваннем ва Украіну, паведамляе РБК.

Адгрузкі вугалю з Беларусі ва Украіну выраслі амаль з нуля (з 0,6 тысячы тон) да 588,5 тысячы тон. Менск імпартаваў удвая больш вугалю, чым годам раней, - 1,6 млн тон, большая частка з якіх (1,2 млн т) была ўвезеная з Расеі, паказвае Белстат.

Блізу паловы ўкраінскіх цеплавых электрастанцый (ЦЭС) працуюць у асноўным на антрацыце, які гістарычна пастаўляўся з шахт на ўсходзе Украіны. Цяпер гэтыя шахты падкантрольныя ўладам самаабвешчаных рэспублік «ДНР» і «ЛНР».

ДТЭК Рыната Ахметава ў сакавіку 2017 года заявіла пра страту кантролю над 11 прадпрыемствамі ў «ДНР» і «ЛНР» пасля таго, як самаабвешчаныя ўлады ўвялі там вонкавае кіраванне. Кіеў уважае экспарт вугалю, які здабываецца на тэрыторыі гэтых рэспублік, за незаконны. Ён бачыць у гэтым прыкметы крымінальнага злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.258-5 Крымінальнага кодэкса Украіны (фінансаванне тэрарызму).

Украіна была вымушаная шукаць замену антрацытам з Данбаса ў іншых краінах, напрыклад, у ЗША і ПАР. Расейскія трэйдары, офісы якіх размешчаныя пераважна ў Растоўскай вобласці, прадавалі гэты вугаль за мяжу ў складзе вугальных сумесяў. Год таму адзіным пастаўшчыком вугалю з «ДНР» і «ЛНР» стала кампанія «Газ-Альянс», падкантрольная бізнэсоўцу Сяргею Курчанку.

Расейскія вугальшчыкі былі вымушаныя звярнуцца да ненаўпроставых паставак вугалю ва Украіну ў сувязі з уведзенымі Расеяй гандлёвымі абмежаваннямі, сказала крыніца ў расейскай вугальнай кампаніі і гендырэктар іншай вугальнай кампаніі. «Наўпрост грузіць не можам - не даюць квоты», - паведаміла адна з іх.

Са слоў аднаго з суразмоўцаў, расейскія кампаніі экспартавалі вугаль ва Украіну пад выглядам транзіту ў Еўропу: сыравіна пастаўлялася ва ўкраінскія парты, а затым нікуды не экспартавалася. Але з 1 траўня 2018 года Расея абмежавала і транзіт. Украінскія СМІ пісалі, што з гэтага моманту спыніліся пастаўкі расейскага энэргетычнага і коксавага вугалю транзітам праз Украіну без тлумачэння прычын. Паводле іх звестак, аб'ём транзіту вугалю з Расеі ў Еўропу праз Украіну дасягаў ад 1 млн да 1,8 млн за месяц.

У прэс-службе расейскага Мінэнэрга пакуль не адказалі на запыт.

Беларускія СМІ паведамлялі, што праз Беларусь можа пастаўляцца і вугаль з Данбаса, прычым не толькі ва Украіну, але і ў іншыя краіны, напрыклад, у Польшчу.

Як зарабіць на вугалі

У грашовым вылічэнні імпарт вугалю ў Беларусь у 2018 годзе склаў $107 млн, сярэдні кошт - $65 за т, вынікае са звестак Белстата. Экспарт за гэты час дасягнуў $74,9 млн, сярэдні кошт - $87,7 за тону.

Украіна ў студзені-лістападзе 2018 года павялічыла імпарт каменнага вугалю і антрацыту ў грашовым вылічэнні на 11% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, да $2,7 млрд, асноўным пастаўшчыком за гэты перыяд была Расея, якая паставіла вугалю на $1,67 млрд, паведамляла агенцтва УНІАН.

Ідэя зарабляць на рээкспарце для Беларусі правільная, мяркуе дырэктар групы карпаратыўных рэйтынгаў АКРА Максім Худалаў. Але пакуль што гаворка ідзе пра нязначныя аб'ёмы, таму нельга казаць, што такім чынам Менск зможа кампенсаваць страты ад паступовага падвышэння коштаў расейскай нафты праз заканчэнне падатковага манеўру, заўважыў ён.

Менск ацэньвае свае патэнцыйныя страты праз рост кошту расейскай нафты на $10,8 млрд цягам шасці гадоў (да 2024 года) і просіць у Масквы кампенсацыю. Праз заканчэнне падатковага манеўру ў расейскай нафтавай галіне, які прадугледжвае паступовае абнуленне да 2024 года экспартных падаткаў на нафту і нафтапрадукты (цяпер складаюць 30-100% ад нафтавага падатку ў залежнасці ад гатунку нафтапрадукту) і павышэнне падатку на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ) , кошт расейскай нафты для Беларусі з 2019 года будзе расці. Беларусь як член Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) атрымлівала гэтую нафту без падаткаў, а ў выніку падатковага манеўру будзе на роўных з іншымі пакупнікамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках