19 красавiка 2024, Пятніца, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда пра ўкраінскіх салдат: Гэта героі сваёй Айчыны

1
Анджэй Дуда пра ўкраінскіх салдат: Гэта героі сваёй Айчыны
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG

Польшча вельмі задаволеная ўдзелам украінскіх салдат ва ўкраінска-літоўска-польскай брыгадзе.

Пра гэта прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў на прэс-канферэнцыі ў Любліне, куды прыбыў разам з украінскім і літоўскай калегамі наведаць штаб-кватэру вайсковай брыгады ЛітПолУкрбрыг, паведамляе «Европейская правда».

«Украінскія жаўнеры сапраўды змагаюцца... У іх ёсць вайсковы досвед. Не з тэорыі або ўдзелу ў замежных місіях. Гэта салдаты, якія ўдзельнічалі ў рэгулярнай вайне. Гэта салдаты, якія маюць вельмі вялікі досвед, якім яны дзеляцца з нашымі салдатамі. Гэта нас вельмі задавальняе, таму што гэта героі сваёй Айчыны», - сказаў польскі прэзідэнт.

Дуда падкрэсліў, што сёння ў свеце «шмат небяспек», але нашы салдаты «ўдасканальваюцца і паказваюць нашым таварыствам яднанне паміж нашымі краінамі і народамі».

«Мы ўсе ведаем, што мы моцныя, калі мы разам, калі паміж намі пануе згода і сяброўства, калі мы разам стаім у адным шэрагу. Тады нас паважаюць», - дадаў прэзідэнт Польшчы.

Нагадаем, ЛітПолУкрбрыг створаная для ўдзелу ў міжнародных аперацыях, якія праводзяцца на падставе мандата Рады бяспекі ААН і пастаноў упаўнаважаных органаў Літвы, Польшчы і Украіны. Месца дыслакацыі брыгады - польскі Люблін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках