18 красавiка 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне знайшлі схему па адмыванні грошай праз Аршанскі авіярамонтны завод

4
Ва Украіне знайшлі схему па адмыванні грошай праз Аршанскі авіярамонтны завод

Нацыянальная паліцыя Украіны расследуе крымінальную справу паводле гэтага факту.

Украінскае абароннае прадпрыемства выкарыстоўвала Аршанскі авіярамонтны завод для незаконных паставак прадукцыі ў Расею - для грузапасажырскіх і вайсковых самалётаў. У гэты час ва Украіне былі ўведзеныя санкцыі на супрацоўніцтва расейскіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў, паведамляе «Радыё Свабода».

Нацыянальная паліцыя Украіны са жніўня 2018 года расследуе крымінальную справу, распачатую з нагоды фактаў адмывання даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і завалодання маёмасцю з выкарыстаннем службовага становішча.

Нацыянальная паліцыя Украіны з жніўня 2018 году расследуе крымінальную справу, распачатую з нагоды фактаў адмывання даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і завалодання маёмасцю з выкарыстаннем службовага становішча.

У справе фігуруюць службовыя асобы ўкраінскага прадпрыемства «НТК Электронпрылад» ды іншыя асобы, пакуль не вызначаныя. Падставай для распачынання крымінальнай справы стала інфармацыя аб пастаўцы ў Воршу бартавых аварыйна-эксплуатацыйных рэгістратараў лётнай інфармацыі БУР-4-1-07, прызначаных як для грузапасажырскіх, так і вайсковых самалётаў. Кошт пастаўкі двух рэгістратараў склаў больш за 41 тысячу даляраў.

Паводле матэрыялаў справы, пастаўка рэгістратараў у Беларусь, зробленая ў сакавіку 2018 году расейскай кампаніяй «Олнікс», была афіцыйна аформленая толькі беларускай мытняй пры ўвозе. У дакументах Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны дакументы аб вывазе гэтай прадукцыі з украінскай тэрыторыі адсутнічаюць.

Апроч таго, высветлілася, што Аршанскі авіярамонтны завод за неадпаведнасць суправаджальнай дакументацыі рэгістратарам вярнуў іх расейскаму пастаўшчыку, кампаніі «Олнікс». Следства таксама мае дакументы, якія сведчаць, што прадпрыемства «НТК Электронпрылад» у далейшым планавала працаваць з беларускім заводам толькі праз гэтага расейскага пастаўшчыка і абяцала даць заводскую гарантыю на прадукцыю.

Цяпер следства вывучае ўсю дакументацыю ўкраінскага прадпрыемства, у якой згадваюцца Аршанскі авіярамонтны завод і расейская кампанія «Олникс» — кантракты, акты прыёму-перадачы прадукцыі, камерцыйныя прапановы, таварныя накладныя, ліставанне між прадпрыемствамі ў часе ажыццяўлення паставак, сертыфікаты, падатковыя дэкларацыі ды іншыя дакументы.

У кастрычніку 2018 году ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» афіцыйна перайшло пад кантроль беларускай дзяржавы, а ўкраінская «Мотор Січ» выйшла са складу акцыянераў — украінская кампанія валодала 60% акцыяй беларускага заводу, яшчэ 40% мела кампанія беларускага бізнэсоўца Аляксандра Садоўскага.

Генеральная пракуратура Беларусі ў красавіку 2018 года пачала праверку прадпрыемства з прычыны невыканання інвестыцыйнай дамовы і крымінальнай справы ў дачыненні да былога гендырэктара ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» і службовых асоб «Матор Січ» (Украіна).

Інвестары павінны былі ўкласці ў мадэрнізацыю завода 12 млн даляраў, але не рэалізавалі гэтыя планы праз расейска-ўкраінскі канфлікт: расейцы адмовіліся пастаўляць патрэбныя запчасткі на завод, а колькасць заказаў знізілася.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках