19 красавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Карэя просіць ААН дапамагчы з харчаваннем

35
Паўночная Карэя просіць ААН дапамагчы з харчаваннем

Краіне не хапае базавых прадуктаў харчавання – рысу, пшаніцы, бульбы і соі.

Паўночная Карэя папрасіла ААН пра гуманітарную дапамогу праз недахоп прадуктаў харчавання ў краіне. Пра гэта заявіў прэс-сакратар генеральнага сакратара ААН Стэфан Дуярыч, паведамляе DW.

Паводле ягоных словаў, у 2019 годзе КНДР можа не хапіць 1,4 мільёна тонаў прадуктаў харчавання. Гаворка ідзе сярод іншага пра рыс, пшаніцу, бульбу і сою.

У ААН заявілі, што падтрымліваюць кантакт з Пхеньянам, каб мець магчымасць своечасова забяспечваць гуманітарныя патрэбы насельніцтва.

Паводле звестак дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ за снежань 2018 года, амаль 11 мільёнам жыхароў Паўночнай Карэі не можа быць гарантаванае паўнавартаснае забеспячэнне прадуктамі харчавання пры агульнай колькасці насельніцтва краіны 25 мільёнаў чалавек.

Пры гэтым блізу трох мільёнаў чалавек з групы рызыкі – дзеці і моладзь ва ўзросце да 18 гадоў, якія не маюць доступу да жыццёва неабходных рэчаў, як вада, сантэхнічнае абсталяванне і прадметы гігіены.

Чакаецца, што такія тэмы, як забеспячэнне Паўночнай Карэі прадуктамі харчавання, эканамічная дапамога краіне і паслабленне санкцый будуць абмяркоўвацца на саміце паміж паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, які адбудзецца 27 і 28 лютага 2019 года ў В'етнаме.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках