18 красавiка 2024, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг апавёў, хто можа ўмяшацца ў барацьбу Зяленскага, Парашэнкі і Цімашэнкі за другі тур

12
Палітолаг апавёў, хто можа ўмяшацца ў барацьбу Зяленскага, Парашэнкі і Цімашэнкі за другі тур
УЛАДЗІМІР ФЯСЕНКА

Для гэтага кандыдат у прэзідэнты Украіны павінен здзейсніць «рэйтынгавы подзвіг».

Палітолаг Уладзімір Фясенка апавёў Радио НВ, хто можа ўмяшацца ў барацьбу лідараў рэйтынгу Уладзіміра Зяленскага, Пятра Парашэнкі і Юліі Цімашэнкі за выхад у другі тур прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле ягоных словаў, такое магчыма, калі хто-небудзь з другой тройкі прэзідэнцкага рэйтынгу, у якую ўваходзяць Юрый Бойка, Анатоль Грыцэнка і Алег Ляшко, зробіць такі самы "рэйтынгавы подзвіг", як Уладзімір Зяленскі.

У той самы час Фясенка адзначыў, што такая сітуацыя малаверагодная. Палітолаг мяркуе, што рэйтынг кандыдата Юрыя Бойкі можа вырасці, калі з нейкай прычыны ад удзелу ў выбарах адмовяцца Яўген Мураеў і Аляксандр Вілкул і падтрымаюць ягоную кандыдатуру. Фясенка дадаў, што да другога месца ў рэйтынгу Бойку не хапае блізу 10% і "гэта ўжо зашмат".

На думку палітолага, у рэйтынгу можа падняцца і Анатоль Грыцэнка пры ўмове, што яго падтрымае Андрэй Садовы, зняўшы сваю кандыдатуру, а таксама калі яго публічна падтрымае лідар музычнай групы Акіян Эльзы Святаслаў Вакарчук.

"Я, напрыклад, сам сутыкаўся з людзьмі, якія выбіраюць паміж Зяленскім і Грыцэнкам. І калі ў такой камбінацыі падтрымаюць Грыцэнку і Садовы, і Вакарчук, то, вядома ж, гэта можа павялічыць шанцы Грыцэнкі", – адзначыў палітолаг.

Нагадаем, паводле апошняга апытання Цэнтра Разумкова, за Уладзіміра Зяленскага маюць намер прагаласаваць 19% тых, хто мае намер удзельнічаць у выбарах, за дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнку гатовыя прагаласаваць 16,8% украінцаў, за лідара Бацькаўшчыны Юлію Цімашэнку – 13,8%. Акрамя таго, лідара партыі Грамадзянская пазіцыя Анатоля Грыцэнку гатовыя падтрымаць 7,3% апытаных, чальца Апазіцыйнай платформы За життя Юрыя Бойку – 7,1%, Алега Ляшка – 4,8%. Іншыя кандыдаты набіраюць менш за 3%.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках