25 траўня 2019, Субота, 23:35
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Мільярдэр Брэнсан зладзіў канцэрт на мяжы з Венесуэлай

2
ФОТА: ERNESTO GUZMAN JR / EPA / ТАСС

У Калумбіі на мяжы з Венесуэлай адбыўся маштабны дабрачынны канцэрт.

Адным з ягоных арганізатараў стаў брытанскі бізнэсовец Рычард Брэнсан (маёмасць, паводле часопіса Forbes – $4,1 млрд). Мэта мерапрыемства – сабраць сродкі для гуманітарнай дапамогі венесуэльцам. Як прайшоў канцэрт – у фотарэпартажы РБК.

Фото: Luisa Gonzalez / Reuters

Дабрачынны канцэрт з удзелам мясцовых выканаўцаў і сусветных знакамітасцяў праходзіць у калумбійскім горадзе Кукута на мяжы з Венесуэлай. «Людзі паміраюць у Венесуэле кожны дзень праз адсутнасць базавых медыкаментаў... кожны дзень тысячы людзей прыходзяць сюды праз мяжу», – заявіў адзін з арганізатараў мерапрыемства мільярдэр Рычард Брэнсан.

Фото: Ernesto Guzman Jr / EPA / ТАСС

Удзельнікамі канцэрту Venezuela Aid Live сталі сама меней 32 артысты з дзясятка краінаў.

Фото: Luisa Gonzalez / Reuters

Арганізатары канцэрта мяркуюць сабраць $10 млн і накіраваць іх на набыццё медыцынскай і гуманітарнай дапамогі жыхарам Венесуэлы, якія пацярпелі ад крызісу ў іхняй краіне.

Фото: Ernesto Guzman Jr / EPA / ТАСС

Удзельнічаць у канцэрце ў Кукуце таксама пагадзіліся калумбійскія выканаўцы Хуанэс і Карлас Вівес, бразільская спявачка Аніта і пуэртарыканец Луіс Фансі, чыя песня Despacito стала хітом у 2017 годзе.

Фото: Edgard Garrido / Reuters

Пляцоўку для мерапрыемства размесцілі побач з пунктам збору гуманітарнай дапамогі, якую ў апошнія тыдні пасылалі ў Венесуэлу ЗША. Улады Венесуэлы адмовіліся прымаць гэтую гуманітарную дапамогу. У Каракасе назвалі груз ад Штатаў правакацыяй, накіраванай на падрыхтоўку інтэрвенцыі.

Фото: Fernando Vergara / AP

На дабрачынным канцэрце з'явіўся лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо, якому пастановай Вярхоўнага суда Венесуэлы забаронена пакідаць краіну.

Фото: Mauricio Duenas Castaneda / EPA / ТАСС

Недалёка ад канцэрту ў Кукуце пройдзе другі канцэрт – арганізаваны Венесуэлай. Прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што гэта будзе адказам на дзеянні Калумбіі, і заклікаў размеркаваць сабраную гуманітарную дапамогу сярод «мільёнаў бедных у Калумбіі».

Фото: Luisa Gonzalez / Reuters

Чакалася, што канцэрт наведаюць блізу 250 тыс. чалавек. Сам канцэрт бясплатны, на сайце мерапрыемства праводзіцца збор ахвяраванняў.

Фото: Edgard Garrido / Reuters

Аналагічны фестываль Live Aid прайшоў у ліпені 1985 года для збору сродкаў у дапамогу пацярпелым ад голаду ў Эфіопіі. Пляцоўкі былі размешчаныя на стадыёне «Уэмблі» ў Лондане і на стадыёне Кэнэдзі ў Філадэльфіі.