23 красавiка 2024, aўторак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы напаткалі на Галапагосах рэдкую чарапаху

2
Навукоўцы напаткалі на Галапагосах рэдкую чарапаху
ФОТА: TWITTER.COM/SAVEGALAPAGOS

Гэтая чарапаха шмат гадоў уважалася вымерлай.

Гіганцкая чарапаха Фернандына (Chelonoidis phantasticus) была заўважаная навукоўцамі на выспе Фернандына ўпершыню з 1906 года.

Гэтай жывёле, як мяркуюць, больш за 100 гадоў, "што азначае, што перад намі – найвялікшы гулец у хованкі", адзначаюць журналісты Science Alert.

Калі Чарльз Дарвін наведаў Галапагоскія астравы ў 1835 годзе, ён знайшоў вулканічны архіпелаг, у якім жыло 15 розных відаў гіганцкіх чарапах. Цяпер засталося ўсяго 10 відаў гэтых жывёлаў, многія з якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. І вось навукоўцы напаткалі чарапаху, якая знаходзілася ў Чырвонай кнізе ў катэгорыі "на мяжы поўнага знікнення (магчыма, зніклая)".

У сярэдзіне лютага супольная экспедыцыя эквадорскага Нацыянальнага парку Галапагосаў і амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі Galapagos Conservancy напаткала гэтую чарапаху на востраве Фернандына. Навукоўцы таксама заўважылі непадалёк шмат слядоў і памёт чарапах, што прымушае іх думаць, што на востраве больш жывёлаў гэтага віду.

У адрозненне ад многіх іншых відаў гіганцкіх чарапах, якія сталі ахвярамі палявання і дзікіх жывёлаў, найбольшая пагроза гіганцкай чарапасе Фернандыне зыходзіць не ад чалавека і не ад жывёлаў. Галоўная праблема – гэта суровае асяроддзе жытлавання. Эксперты мяркуюць, што гэтыя істоты маглі загінуць ад "частых вулканічных плыняў лавы, якія амаль пакрываюць востраў".

Каб абараніць гэтых істотаў ад далейшага знішчэння, даследчыкі адвезлі чарапаху ў цэнтр размнажэння гіганцкіх чарапах на востраве Санта-Крус.

"Для размнажэння ім спатрэбіцца не толькі самка, хоць некаторыя самкі здольныя захоўваць сперму цягам доўга часу. Надзея яшчэ застаецца", – пракаментаваў знаходку эколаг Сцюарт Пім з Універсітэта Дзюка ў ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках