28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпадак на Слонімшчыне: кукурузу прыбіраюць у лютым

26
Выпадак на Слонімшчыне: кукурузу прыбіраюць у лютым
Фото: belsat.eu

На носе ўжо вясна, а палі з непрыбранай кукурузай стаялі ў Слонімскім раёне амаль да канца зімы.

Такую карціну назіралі жыхары вёскі Русакова, сярод іншых Святлана Лагвінюк. Жанчына расказала карэспандэнту «Газеты Слонимской», што мясцоваму фермеру было вылучана блізу двухсот гектараў зямлі, якая проста безгаспадарна стаіць, а ў некаторых месцах і зусім зарастае быльнікам.

– Ён засеяў гэтыя палі кукурузай, толькі незразумела, для чаго. Бо збіраць ураджай ён нават і не збіраўся, а чакаў, пакуль кукуруза згніе. Незразумела, навошта трэба было браць у дзяржавы такі вялікі кавалак зямлі, гадаваць кукурузу і чакаць, пакуль яна згніе, бо колькі жывёлаў на фермах можна было б накарміць. На гэтым полі нават цюкі сена стаяць счарнелыя з мінулага года. Вось такі ў нас парадак на дзяржаўных палях, – здзіўляецца Святлана.

Фото: gs.by

Вяскоўка абураецца. Раней яна сама прасіла ў мясцовай улады для сябе надзел зямлі, але ёй у гэтым адмовілі. Святлана таксама апавяла, што непарадак на гэтым полі адбываецца ўжо не першы год.

Незразумелым застаецца і іншае: навошта браць вялікі надзел зямлі, засяваць яго, а ўраджай даводзіць да непрыдатнага стану? Для чаго такая безгаспадарскасць задае пытанне вяскоўка. Сам арандатар зямлі ад каментароў адмовіўся, спаслаўшыся толькі на тое, што аддаваць за бесцань кукурузу ў калгасы не збіраецца.

Фото: gs.by

Нагадаем, што «ГС» у 2016 годзе пісала пра падобную сітуацыю на гэтым полі. Тады фермер Малевіч пракаментаваў сітуацыю так:

– Якія да мяне пытанні?! Гэта маё асабістае, а не ваша. Ні адзін я не прыбраў: яшчэ не ўсе сельгаспрадпрыемствы кукурузу прыбралі, а што вы ад мяне хочаце? У гэтым я не бачу ніякага страху. Нам умовы надвор'я не дазваляюць прыбіраць ураджай. Мне грошай ніхто не дае ні на насенне, ні на што. І за ўборку ніхто людзям не плаціць. Так што якія ёсць пытанні?!

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках