29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla абышла Audi і Jaguar у незалежным тэсце аўтаномнасці

8
Tesla абышла Audi і Jaguar у незалежным тэсце аўтаномнасці
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Прычым адрыў быў вельмі значны.

Незалежнае тэставанне паказала, што Tesla Model X мае значна меншы выдатак энэргіі і большы запас ходу, чым Audi e-tron і Jaguar I-Pace, піша nv.ua.

Першапачатковы кошт электрамабіля, разгон да 100 км/г і тое, у які бок адчыняюцца дзверцы, – вядома, найважнейшыя чыннікі пры выбары.

Але калі пачынаецца штодзённая эксплуатацыя электракара, на першы план выходзяць іншыя моманты. Напрыклад, запас ходу (які наўпрост звязаны з тым, колькі энэргіі выдаткоўвае электракар у руху) і час зарадкі.

Пацешна, што ў перыяд, калі на рынку сталі актыўна з'яўляцца канкурэнты першапраходцы Tesla, і на ўсю моц разгортваюцца медыя-кампаніі, накіраваныя на крытыку стварэнняў Ілана Маска, практычныя эксперыменты ўсё часцей сведчаць на карысць Tesla.

Напрыклад, параўнальнае тэставанне аўтаномнасці, што ажыццяўлялася незалежнай нямецкай кампаніяй Nextmove, якая займаецца пракатам электрамабіляў.

Прадстаўнікі кампаніі выкарысталі ў якасці тэставай пляцоўкі адрэзак нямецкага аўтабана даўжынёй 87 км.

Тры ўдзельнікі тэставання – Tesla Model X P90D, перадпродажны ўзор Audi e-tron і серыйны асобнік новай мадэлі Jaguar I-Pace – перамяшчаліся па трасе на круіз-кантролі з аднолькавай хуткасцю 120 км/г. Зараджаліся на адной і той самай зараднай станцыі.

Тэставанне было падзеленае на тры часткі – выдатак энэргіі пры руху, час зарадкі і кошт прабегу. У кожнай з "намінацый" пераможцай апынулася Tesla Model X.

Прычым адрыў быў вельмі значны.

На графіках, прапанаваных арганізатарамі тэсту, відаць, што пры руху з крэйсерскай хуткасцю 120 км/г Tesla Model X спажывае на чвэрць менш энэргіі, чым Audi e-tron і Jaguar I-Pace.

У прамым параўнанні Tesla Model X выглядае адчувальна лепшай за канкурэнтаў. Электракар з каэфіцыентам лабавога супраціву 0,25 выдаткоўваў 24,8 кВт/г на 100 км.

Audi e-tron (каэфіцыент лабавога супраціву 0,27) меў спажыванне на 23% вышэй – 30,5 кВт/г на 100 км.

У Jaguar I-Pace каэфіцыент лабавога супраціву складае 0,29, а выдатак энэргіі апынуўся яшчэ вышэйшым – 31,3 кВт/г (на 26% больш, чым у Tesla Model X).

На самай справе, паказнікі каэфіцыента лабавога супраціву, прыведзеныя экспертамі Nextmove, вядома ж, істотныя. Але наўрад ці маюць крытычнае значэнне для такой вялікай розніцы ў энэргаспажыванні.

Хутчэй за ўсё, ключавую ролю гуляюць эфектыўнасць і налады электраматораў і хадавой часткі тэставаных электракараў.

Запас ходу Tesla Model X P90D таксама апынуўся на траціну вышэйшы, чым у абедзвюх канкурэнтак у тых самых умовах.

Арганізатары ўдакладнілі, што ўзялі для тэсту Tesla Model X 90D, якой больш няма ў продажы, толькі таму, што ёмістасць акумулятара гэтай мадэлі супастаўная з новымі Audi e-tron і Jaguar I-Pace.

Яны таксама паказалі на графіках запас ходу актуальнай мадэлі Tesla Model X P100D, які яшчэ больш "прыніжае" еўрапейскіх канкурэнтаў Tesla.

Эксперты канстатуюць, што методыку тэставання, выбраную Nextmove, цяжка крытыкаваць. Але адзначаюць, што даследаванне пакінула па-за ўвагай такі істотны чыннік, як хуткасць зарадкі.

Гэта не паўплывала б на вынікі Jaguar, але ў прамым супрацьстаянні паміж Tesla і Audi e-tron гэты чыннік можа згуляць сваю ролю. Навінка ад нямецкага вытворцы можа зараджацца ад 150 кВт зарадных станцый прыкладна на 30% хутчэй, чым дзецішча Ілона Маска.

Вядома, што такія магутныя зарадкі яшчэ некаторы час будуць экзотыкай нават у Нямеччыне, не кажучы ўжо пра іншыя краіны Еўропы.

Эксперты адзначаюць, што энэргаэфектыўнасць застаецца адным з галоўных козыраў Tesla.

Прэміяльныя электрамабілі канкурэнтаў ужо падабраліся блізка да Tesla ў дынаміцы. І цалкам здольныя канкураваць у коштах. Аднак запас ходу і агульны кошт эксплуатацыі пакуль застаюцца козырамі амерыканскага піянера электрамабіляў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках