23 красавiка 2024, aўторак, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CША: Тыя, хто выконвае загады Мадуры, не застануцца беспакаранымі

5
CША: Тыя, хто выконвае загады Мадуры, не застануцца беспакаранымі

Белы дом заклікаў венесуэльскіх вайскоўцаў выконваць свой канстытуцыйны абавязак.

ЗША рашуча асуджаюць выкарыстанне сілы венесуэльскімі вайскоўцамі супраць бяззбройных мірных жыхароў і нявінных валанцёраў на мяжы Венесуэлы з Бразіліяй. Пра гэта прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс паведаміла ў заяве, распаўсюджанай у пятніцу, 22 лютага, піша «Нямецкая хваля».

Так у Белым доме адрэагавалі на сутыкненні паміж жаўнерамі ўзброеных сіл Венесуэлы і прадстаўнікамі карэннага насельніцтва - індзейцамі народнасці пемон. Тыя перашкаджалі праезду вайскоўцаў да мяжы, пасля чаго апошнія адкрылі агонь. У выніку, паводле звестак выдання El Nacional, загінулі два прадстаўнікі мясцовай народнасці, яшчэ мінімум 22 атрымалі раненні.

Каракас спрабуе не дапусціць паставак у краіну гуманітарнай дапамогі з ЗША праз наземную мяжу з Бразіліяй.

«Абуральныя парушэнні правоў чалавека»

У Белым доме ў адказ памежны інцыдэнт назвалі «абуральным парушэннем правоў чалавека» ўзурпатарам Нікаласам Мадурам, дадаўшы, што тыя, хто выконвае ягоныя загады, «не застануцца без пакарання».

ЗША «настойліва заклікаюць венесуэльскіх вайскоўцаў выканаць свой канстытуцыйны абавязак у абароне грамадзян Венесуэлы» і дазволіць допуск гуманітарнай дапамогі ў краіну, паказала Сандэрс.

Раней старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайдо, які абвясціў сябе часовым прэзідэнтам, падпісаў свой першы «прэзідэнцкі ўказ аб дазволе доступу гуманітарнай дапамогі» і адкрыцці ўсіх межаў краіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках