19 красавiка 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі «жоўтыя камізэлькі» выйшлі на новыя дэманстрацыі

1
У Францыі «жоўтыя камізэлькі» выйшлі на новыя дэманстрацыі
ФОТА З САЙТА TREND.AZ

Акцыі запланаваныя ў Парыжы і іншых гарадах.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на BFMTV.

14-я хваля пратэстаў у мінулую суботу мабілізавала 41500 мітынгоўцаў ва ўсёй краіне ў параўнанні 282 тысячамі 17 лістапада - у першы этап пратэстаў.

У Парыжы ў суботу ўсяго запланаваныя 5 акцый «жоўтых камізэлек», тры з іх у форме дэманстрацый.

Сотні людзей сабраліся ў суботу каля Трыўмфальнай аркі для маршу праз багатыя кварталы, каб пратэставаць супраць палітыкі ўрада, якую яны ўважаюць за выгадную для багатых. Арганізатары заклікалі да мірных акцый.

Акцыі запланаваныя і ў іншых французскіх гарадах, напрыклад, у Бардо і Тулузе, дзе пратэстоўцы часта ўступаюць у сутычкі з паліцыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках