24 красавiка 2024, Серада, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі істоту, здольную абыходзіцца без сну

4
Навукоўцы знайшлі істоту, здольную абыходзіцца без сну
КРЫНІЦА: NAKED-SCIENCE

Раней меркавалася, што ўсім істотам на зямлі патрэбны сон.

Навукоўцы з Імперскага каледжа Лондана правялі некалькі эксперыментаў з дразафілай (Drosophila melanogaster) і паказалі, што гэтым казуркам не патрэбны сон для нармальнага функцыянавання, паведамляе «Вокруг света».

Папярэднія даследаванні прадэманстравалі, што сон можа ўплываць на кагнітыўныя здольнасці чалавека, а яго парушэнне здольнае пашкодзіць ДНК. У той жа час артыкул біёлагаў Імперскага каледжа Лондана кажа пра тое, што не ўсім.

Прафесар Джорджыа Джылестра з калегамі паставіў дослед. Яны адабралі 881 самку і 485 самцоў дразафіл і сачылі за імі цягам чатырох дзён. За гэты час яны вымералі сярэднія перыяды сну і няспання мух. Для сачэння навукоўцы выкарыстоўвалі тэхналогію машыннага навучання, каб рэгістраваць мікраскапічныя рухі насякомых. Гэтыя рухі мухі здзяйсняюць, калі сядзяць практычна нерухома на якой-небудзь паверхні. Мікраскапічныя рухі паведамляюць, што яны напраўду не спяць, хоць можа здацца адваротнае.

У першую чаргу аўтары адзначылі розніцу паміж самцамі і самкамі. Першыя праводзілі ў сне агулам 43 адсоткі дня, другія ж спалі значна менш. Палова самак драмала 20 адсоткаў дня, перыяды сну іншых моцна адрозніваліся. Напрыклад, шэсць адсоткаў трацілі на сон усяго гадзіну за дзень. Адной мусе з усёй папуляцыі ставала толькі чатырох хвілін на дзень.

Праз такія дзіўныя і супярэчлівыя вынікі даследчыкі паставілі эксперымент, які б паказаў, ці патрэбны дразафіле сон наогул. Яны змясцілі насякомых у трубу, якая верціцца і не дае заснуць. Папуляцыя пражыла ў такіх умовах усё жыццё, і адсутнасць сну не паўплывала на яе працягласць (у сярэднім 41 дзень супраць 46 у кантрольнай групе), тады як у сабак, напрыклад, дэпрывацыя сну выклікае заўчасную смерць. У наступным доследзе аўтары пратрымалі мух у трубе з кручэннем дзесяць дзён, але тыя пасля адпраўкі ў звыклае асяроддзе ніяк не адрозніваліся ад спячых суродзічаў.

На думку Джорджыа Джылестра, сакрэт можа палягаць у малюсенькім мозгу, якому некалькі хвілін сну на дзень (або іх адсутнасць) досыць для падтрымання нармальнага жыцця. Млекакормячыя, напрыклад, людзі, валодаюць больш складанай нервовай сістэмай, таму для іх могуць быць справядлівыя іншыя законы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках