25 красавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: І айці-рота вам не дапаможа

14
«Баста!»: І айці-рота вам не дапаможа
ФОТА: REUTERS

У халуёў, служачых акупацыйным уладам, галоўны вораг - заўсёды ўнутры краіны.

Напярэдадні 23 лютага дзяржаўны тэлеканал АНТ паказаў вялікае інтэрв'ю Марата Маркава з міністрам абароны Андрэем Раўковым. Яго ўжо расцягнулі на цытаты, але самая цікавая засталася па-за ўвагай, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

Як думаеце, хто галоўны вораг у беларускіх прапагандыстаў і генералаў?

«Я бачу, што адбываецца ў блогасферы. Супраць сілавых структур ідзе мэтанакіраваная праца. Прычым, праз блогераў, праз лідараў меркаванняў. Такое адчуванне, што яны ўсё каардынуюцца з аднаго цэнтра <...> Працаваць супраць іх трэба. Альбо залучаючы іх у арбіту дзейнасці войска, альбо ствараючы свае сілы, якія былі б здольныя іх, мякка кажучы, задушыць», - вось што прапануе Маркаў (глядзіце відэа з 22 хвіліны).

Міністр аказаўся разумнешым за прапагандыста, нікога душыць пакуль не абяцаў, але з тым, што блогеры і журналісты - ворагі беларускага войска, з якімі трэба «змагацца», пагадзіўся.

«Знайдзіце хоць адну дзяржаву, дзе вось так вось дазвалялі б у дачыненні да войска выказвацца, каментаваць і ўсё астатняе, - адказвае Раўкоў. - Гэта няправільна, супраць гэтага трэба змагацца. Трэба дзейнічаць».

Увогуле-то, усё лагічна. У халуёў, служачых акупацыйным уладам, галоўны вораг - заўсёды ўнутры захопленай краіны. Толькі сціпла паводзіцца не трэба. Вашы ворагі - не толькі блогеры і журналісты, якія пішуць пра дзедаўшчыну, карупцыю і гібелі салдат у мірны час. І не толькі салдаты, якіх вы ганяеце на бессэнсоўныя парады. І не толькі афіцэры, вымушаныя аддаваць гонар ражанаму блазну-дыктатару.

Увесь народ, усе мы - вашы ворагі. Задушыць нас вы не зможаце, сілаў не хопіць. І айці-рота, пра якую так натхнёна распавядаў міністр, не дапаможа.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках