19 красавiка 2024, Пятніца, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рагачове супрацоўнікам ЖКГ раздалі відэарэгістратары

15
У Рагачове супрацоўнікам ЖКГ раздалі відэарэгістратары

Камунальнікі будуць здымаць зносіны з кліентамі на камеру.

Канфлікты з супрацоўнікамі сферы ЖКГ здараюцца не радзей, чым з кантралёрамі. Адных не задавальняе якасць паслуг, іншых паводзіны работнікаў. Многія візіты сканчаюцца скаргамі ў выканкамы і нават судамі. У сувязі з гэтым у Рагачове наважылі правесці эксперымент і выдаць работнікам відэарэгістратары, паведамляе onliner.by.

Цяпер хто мае рацыю, а хто вінаваты, будуць высвятляць з відэафактаў. Жыхароў з парога папярэджваюць, што іх здымаюць на відэа. База відэаматэрыялаў абнаўляецца штодня. Запісы будуць захоўвацца тры месяцы. А ў выпадках, якія патрабуюць судовага разбору, да трох гадоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках