25 красавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы прыдумалі новую тактыку барацьбы з акумулятарным заводам

2
Берасцейцы прыдумалі новую тактыку барацьбы з акумулятарным заводам
ФОТА: DW

Актыўнасць пратэстоўцаў узрасце.

Гарвыканкам Берасця зноў забараніў правядзенне чатырох мітынгаў супраць акумулятарнага завода. Два мітынгі намячаліся 23 і 24 лютага на пляцоўцы каля сцэны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў, якая вызначаная мясцовай уладай для правядзення масавых мерапрыемстваў, паведаміў «Брэсцкай Газеце» праваабаронца Раман Кісляк.

Апавяшчэнні на правядзенне мітынгаў жыхары Берасця, якія змагаюцца супраць акумулятарнага завода, падалі ў гарвыканкам яшчэ 8 лютага.

На пададзеныя апавяшчэнні Берасцейскі гарвыканкам адказаў, што правядзенне мітынгаў недапушчальнае ў сувязі з запланаванымі раней на гэтай пляцоўцы ў гэтыя дні мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.

«З пачатку сакавіка мы будзем падаваць паведамленні на правядзенне мітынгаў не толькі ў выходныя, але і ў буднія дні», – апавёў Раман Кісляк.

Заявак пададзена ўжо на 64 мітынгі, 13 дэманстрацый і 12 пікетаў. З іх лёс 8 мітынгаў яшчэ не развязаны. Задаволілі толькі адну – на правядзенне мітынгу «берасцейкі супраць свінцу». Адмоўлена ў 80 масавых мерапрыемствах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках