25 красавiка 2024, Чацвер, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе адбывацца з арганізмам, калі не ўжываць алкаголь 28 дзён

16
Што будзе адбывацца з арганізмам, калі не ўжываць алкаголь 28 дзён

Сярэдні чалавек з сярэднім прыбыткам выпівае блізу 9,5 л спіртнога за год, калі верыць статыстыцы.

Гэта далёка не алкаголік – проста аматар бавіць час з сябрамі і бутэлечкай чагосьці моцнага ці не вельмі. Часам ён дазваляе сабе расслабіцца цягам працоўнага тыдня – зусім троху, літаральна адзін келіх віна перад сном, каб хутчэй заснуць або зняць стрэс. А што будзе адбывацца з арганізмам гэтага чалавека, калі ён зусім не будзе піць 28 дзён запар?

AdMe.ru натхніўся ініцыятывамі некалькіх вядомых і не вельмі групаў энтузіястаў і задумаўся, а ці будуць хоць нейкія зрухі ў здароўі і знешнасці ўсяго за 4 тыдні без спіртнога? Для тых, каму не церпіцца даведацца, зазначым адразу: будуць, і даволі сур'ёзныя.

1-ы тыдзень

Источник: AdMe.ru

Здаецца, што павышаецца апетыт. На самай справе людзі нашмат больш ядуць, калі выпіваюць. А пасля поўнай адмовы ад спіртнога чалавеку псіхалагічна хочацца запоўніць ўтвораную пустэчу. Як правіла, ежай. Хоць можна паспяхова замяніць яе на сокі ці садавіну.

Можа з'явіцца моцная прага салодкага. Алкаголь, асабліва дрэнны, можа павышаць колькасць цукру ў крыві. Пры гэтым на розных людзей спіртное дзейнічае па-рознаму: у кагосьці ўзровень цукру, наадварот, паніжаецца. Асабліва небяспечна некантраляванае захапленне кактэйлямі для дыябетыкаў.

Источник: AdMe.ru

Цяжка засынаць. Актуальна для тых, хто прывык прапускаць чарачку перад сном, каб пазбавіцца ад бессані. Алкаголь проста паскарае паглыбленне ў сон, а вось на ягоную якасць уплывае негатыўна. Без звычайнай дозы снатворнага першы час засынаць стане цяжка, ды і сам сон будзе перарывістым і не моцным. Таксама магчымыя начныя кашмары.

У некаторых выпадках пачынаюцца галаўныя болі, якія з'яўляюцца маркерам сур'ёзных зменаў у арганізме пад дзеяннем напояў. Магчыма, праблема ў разладзе печані, павышаным артэрыяльным ціску або недахопе гармонаў, якія падтупліваюць боль (калі чалавек рэгулярна выпівае, болевы парог у яго сур’ёзна павышаецца).

2-і тыдзень

Источник: AdMe.ru

Аднаўляецца печань. Пры рэгулярных дозах спіртнога клеткі печані павольна адміраюць, а на іх месцы ўтвараюцца рубцы. Орган можа аднаўляцца, але адбываецца гэта вельмі павольна. Залежнасць наўпростая: чым менш чалавек піў, тым хутчэй будзе рэгенерацыя.

Дадатковай матывацыяй (ва ўсякім выпадку, для дамаў) паслужыць змяненне колеру скуры. Спіртное пашырае сасуды, што парушае кровазварот, а гэта вядзе да недахопу кіслароду ў скуры. У выніку алкаголь сушыць эпітэлій, правакуе з'яўленне пігментных плямаў і ранніх зморшчынаў.

Источник: AdMe.ru

Паляпшаюцца стрававальныя працэсы. Алкаголь правакуе ўзмоцненае вылучэнне салянай кіслаты ў складзе страўнікавага соку. Іншымі словамі, страўнік павольна «з'ядае» сам сябе. Дарэчы, менавіта гэта з'яўляецца прычынай павышэння апетыту пры прыняцці напояў.

Людзі, якія праводзілі эксперыменты з адмовай ад спіртнога, адзначаюць, што на 2-і тыдзень цяжэй ухіляцца ад сустрэчаў з сябрамі, дзе ёсць выпіўка. Калі першыя дні чалавек трымаецца на голым энтузіязме, то цяпер яму патрабуецца сур'ёзная сіла волі.

3-і тыдзень

Источник: AdMe.ru

На 3-м тыдні сыходзяць вонкавыя прыкметы вясёлага баўлення часу – мяшкі пад вачыма, сінякі і прыпухласці на твары. Гэта адбываецца таму, што вадкасць у арганізме больш не застойваецца і мочапалавая сістэма зноў працуе добра.

Прасцей прачынацца ранкам. Чалавек у стане нават лёгкага ап'янення літаральна ляціць у сон і пераходзіць адразу ў глыбокую фазу, прапускаючы стан дрымоты. Калі канцэнтрацыя спіртнога ў крыві зніжаецца, сон становіцца павярхоўным і перарывістым. Чалавек прачынаецца пабітым і зусім не адпачылым.

Источник: AdMe.ru

Праз выпіўку пагаршаецца слінаадлучэнне, якое ўплывае ў тым ліку на стан зубоў. Адпаведна, без спіртнога рызыка развіцця карыесу зніжаецца, а зубная эмаль становіцца больш моцнай.

Алкаголь падтуплівае не толькі боль, але і рэцэптары смаку, а таксама нюх. З часам здольнасці распазнаваць тонкія адценні смаку і паху аднаўляюцца.

4-ы тыдзень

Источник: AdMe.ru

Пры залішняй вазе маса цела значна памяншаецца. Паказнікі індывідуальныя: у сярэднім гэта 3-4 кг за месяц. Чым даўжэй чалавек будзе весці абсалютна цвярозы лад жыцця, тым больш у яго атрымаецца скінуць.

Алкаголь падвышае артэрыяльны ціск. Калі гэта адбываецца занадта часта, з'яўляецца рызыка ўзнікнення гіпертаніі. Людзі, якія ўвогуле не п'юць, радзей пакутуюць на гэтае захворванне. А акрамя таго, зніжаецца рызыка ўзнікнення захворванняў сэрцава-судзіннай сістэмы і прыходзіць у норму пульс.

Прыкладна такія змены адбываюцца з чалавекам, які не піў ні кроплі алкаголю цягам 220 дзён.

Скура твару і цела становіцца нашмат чысцейшай. Знікаюць акнэ і раздражненні. У асноўным гэта адбываецца дзякуючы аднаўленню воднага балансу ў арганізме і нармалізацыі кровазвароту. Колер твару выраўноўваецца, пігментныя плямы паступова знікаюць.

Источник: AdMe.ru

Чалавек думае ясна і працуе больш прадуктыўна. Мабыць, уплыў алкаголю на мозг – адна з самых малапрыкметных вонкава праяваў. Аднак вынікі даследаванняў кажуць пра адваротнае: пры сістэматычным прыняцці спіртнога назіраецца лёгкая азызласць мозгу, пашырэнне крывяносных сасудаў і масавая гібель мазгавых клетак праз недахоп кіслароду. Такія змены вельмі павольныя і, на жаль, незваротныя.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках