20 красавiка 2024, Субота, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампеа: Што гэта за хворы тыран, які перашкаджае даставіць прадукты галодным людзям?

11
Пампеа: Што гэта за хворы тыран, які перашкаджае даставіць прадукты галодным людзям?
МАЙК ПАМПЕА

Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Вашынгтон зробіць захады датычна сітуацыі ў Венесуэле.

ЗША распачнуць захады ў дачыненні да тых, хто выступае супраць аднаўлення дэмакратыі ў Венесуэле, заявіў 23 лютага ў Twitter дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа, паведамляе gordonua.com.

"ЗША распачнуць захады супраць тых, хто выступае супраць мірнага аднаўлення дэмакратыі ў Венесуэле. Цяпер настаў час дзейнічаць у падтрымку патрэбаў венесуэльскага народа, які ў роспачы. Мы салідарныя з тымі, хто прадаўжае барацьбу за свабоду", – напісаў Пампеа.

Ён таксама падкрэсліў, што ЗША асуджаюць напады на мірных жыхароў у Венесуэле, учыненыя "галаварэзамі" прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры, якога парламент краіны і шэраг дзяржаваў свету ўважае нелегітымным.

"Гэтыя напады прывялі да гібелі людзей і раненняў. Мы глыбока спачуваем сем'ям тых, хто загінуў у выніку гэтых злачынных дзеяў. Мы далучаемся да іх патрабавання дамагчыся справядлівасці", – заявіў Пампеа.

Ён дадаў, што ЗША асуджаюць адмову Мадуры прыняць гуманітарную дапамогу для Венесуэлы.

"Што гэта за хворы тыран, які перашкаджае даставіць прадукты галодным людзям? Від падпаленых грузавікоў з грузам дапамогі выклікае ваніты", – напісаў дзяржсакратар ЗША.

5 лютага вайскоўцы венесуэльскай арміі, падкантрольныя Мадуру, заблакавалі мост на мяжы з Калумбіяй, па якім у краіну павінны былі даставіць гуманітарную дапамогу.

Гумдапамогу з ЗША, акрамя Калумбіі, даставілі ў Бразілію і на Кюрасаа. Мадура прыняў пастанову перакрыць межы. Ён заявіў, што вайскоўцы не пусцяць у краіну гуманітарны груз праз небяспеку, што пад гэтым прыкрыццём у краіну могуць увайсці амерыканскія войскі.

Лідар парламента Венесуэлы Хуан Гуайдо, якога шэраг краінаў свету прызнаў прэзідэнтам краіны, заявіў, што гуманітарная дапамога паступіць у Венесуэлу 23 лютага. Ён сфармаваў калону з аўтобусаў, якая накіравалася з Каракаса да калумбійскай мяжы.

23 лютага Мадура заявіў, што ягоны ўрад разарваў дыпламатычныя стасункі з Калумбіяй, бо тэрыторыя гэтай краіны нібыта выкарыстоўваецца для нападаў на Венесуэлу.

23 лютага венесуэльскія сілавікі падпалілі грузавікі з гуманітарнай дапамогай з ЗША, якія прыбылі ў краіну з Вялікай Брытаніі, паведаміла тэлекампанія NTN 24. Паводле звестак тэлекампаніі, загінулі чатыры чалавекі. Гуйадо назваў дзеянні ўладаў Венесуэлы злачынствам супраць чалавецтва.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках