19 красавiка 2024, Пятніца, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацвей Елісееў: Думаю, пражыванне ў Раўбічах стала для замежнікаў невялікім шокам

3
Мацвей Елісееў: Думаю, пражыванне ў Раўбічах стала для замежнікаў невялікім шокам
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Харчаванне і побытавыя ўмовы ў Беларусі адрозніваюцца ад звыклых на еўрапейскіх этапах Кубка свету.

Срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы ў пераследзе Мацвей Елісееў падзяліўся меркаваннем пра біятлонны цэнтр «Раўбічы», піша tut.by.

– Са спартовага пункту гледжання «Раўбічы» выдатныя. Тут ёсць вялікае стрэльбішча, цір, выдатны выбар трасаў. А вось пражыванне трохі саступае. Пакоі маленькія і старамодныя. Хацелася б больш прасторы ў нумарах, дзе можна было б раскласці рэчы. Для мяне гэта не з'яўляецца праблемай – я чалавек паходны. А для замежнікаў, думаю, гэта стала невялікім шокам. Хоць, зноў жа: гледзячы з чым параўноўваць. У тым самым Оберхофе ўмовы відавочна горшыя. Там ёсць вялікі гатэль, але нумары неверагодна вузкія.

ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Елісееў таксама апавёў, чым харчаванне ў Беларусі адрозніваецца ад звыклага на еўрапейскіх этапах Кубка свету.

– Ежа ў сталоўцы трохі тлустая і неспартовая. Мне дык класна – я ўжо адвык ад расейскай ежы, а тут падаюць супы са смятанай і маянэзныя салаткі. Гэта смачна, але крыху не тое, што трэба спартоўцам.

Мацвей падкрэсліў, што адчуваў сябе ў Раўбічах як дома.

– Падтрымка была неймаверная. Мы тут не ў іншай краіне, а дома. Пасля фінішу гледачы проста разрывалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках