28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран абвесціў пра глыбакаводны пуск крылатай ракеты з падводнай лодкі

7
Іран абвесціў пра глыбакаводны пуск крылатай ракеты з падводнай лодкі

Пуск быў зроблены ў ходзе вучэнняў ВМС краіны.

Іранскія Ваенна-марскія сілы падчас вучэнняў здзейснілі падводны пуск супрацькарабельнай крылатай ракеты, паведамляе агенцтва Tasnim (пераклад – РБК).

Пуск зрабіла падводная лодка ўласнай вытворчасці тыпу «Гадзір», выпрабаванні прайшлі ў ходзе маштабных ваенна-марскіх вучэнняў «Велаят-97» у аманскім заліве.

«Паколькі ракеты падводных лодак маюць абмежаваную далёкасць дзеяння і могуць быць заўважаныя спаборнікам у момант запуску, іранскія спецыялісты наладзілі айчынную крылатую ракету на стральбу з вялікай глыбіні. Глыбакаводны запуск ракетаў дазваляе падводным лодкам паражаць караблі праціўніка не будучы выяўленымі», – гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Раней 17 лютага прэзідэнт Ірана Хасан Роўхані прадставіў падлодку «Фатэх» («Заваёўнік»), абсталяваную тарпедамі і крылатымі ракетамі. Яна стала першай субмарынай падобнага класу, вырабленай Іранам самастойна. Увод у строй падлодкі адбыўся ў правінцыі Хамазган, на беразе Персідскага заліва. Водазмяшчэнне дызель-электрычнай падлодкі складае парадку 600 т, яна здольная апускацца на глыбіню да 200 м. Тэрмін яе аўтаномнай працы пад вадой складае пяць тыдняў.

Падчас цырымоніі Роўхані выступіў з прамовай, у якой заявіў пра гатоўнасць іранцаў абараніць краіну ад любой агрэсіі. «Мы не будзем схіляцца перад дзяржавай-гегемонам. Мы гатовыя ахвяраваць сабой і праліць сваю кроў, каб абараніць Іран», – сказаў ён. Выпрабаванні падлодкі «Фатэх» праходзілі некалькі гадоў.

У цяперашні час на ўзбраенні Ірана ўжо стаяць тры падводныя лодкі праекта 877ЭКМ «Палтус», пабудаваныя ў Расеі ў 1991–1992 гадах. Таксама ВМС Ірана эксплуатуюць міні-субмарыны «Гадзір» уласнай вытворчасці і некалькі падлодак, пабудаваных у Паўночнай Карэі. Як паведамляла Al Jazeera, ВМС Ірана сутыкнуліся з праблемамі пры выкарыстанні расейскіх падлодак, якія валодаюць надводным водазмяшчэннем парадку 2300 т, праз іх габарыты. Манеўраванне «Палтуса» ля берагоў Ірана, у Персідскім заліве, апынулася абцяжараным праз плыткаводдзе. З гэтай прычыны Тэгеран з 2006 года пачаў распрацоўку звышмалых субмарынаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках