24 красавiка 2024, Серада, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу на Неўскім праспекце BMW заехаў у натоўп людзей

11
У Пецярбургу на Неўскім праспекце BMW заехаў у натоўп людзей

Загінулі грамадзянін ЗША і жыхарка Масквы.

На Неўскім праспекце ў Пецярбургу кіроўца за рулём BMW X6 заехаў у групу пешаходаў, два чалавекі памерлі на месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася блізу 00:30 24 лютага. Кіроўца 1989 года нараджэння выехаў на ходнікі, дзе ў той момант знаходзіліся пешаходы, піша riafan.ru.

Мужчына ўрэзаўся ў натоўп, відавочцы паведамляюць, што ад атрыманых траўмаў двое пацярпелых памерлі на месцы. Яшчэ тры чалавекі атрымалі траўмы, ім робіцца медыцынская дапамога.

Паводле інфармацыі news-r.ru, мужчына і жанчына сканалі на месцы, некалькі чалавек павезлі на хуткай у лякарню. Паводле словаў відавочцаў, кіроўца BMW ехаў на вельмі вялікай хуткасці і, пасля таго як урэзаўся ў людзей, выехаў назад на дарогу. Хлопец, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля, спрабаваў уцячы з месца аварыі, але яго адразу ж арыштавалі.

Пазней стала вядома, што загінулі грамадзянін ЗША, 1978 года нараджэння, і 39-гадовая жыхарка Масквы, яшчэ тры чалавекі пацярпелі, паведамляе «Дождь».

Паводле інфармацыі «Фантанкі», кіроўца – 30-гадовы нараджэнец Азербайджана Мурад Касымаў – знаходзіўся пад уздзеяннем газу. Яго затрымалі на месцы здарэння. Касымаў жыве ў Пецярбургу з 2010 года. «Фонтанка» піша, што цягам апошніх некалькіх гадоў на яго склалі 55 пратаколаў за розныя парушэнні правілаў дарожнага руху.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках