19 красавiка 2024, Пятніца, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасьцейскі актывіст усклаў вянкі да будоўлі, дзе знайшлі парэшткі ахвяраў нацызму

4
Берасьцейскі актывіст усклаў вянкі да будоўлі, дзе знайшлі парэшткі ахвяраў нацызму
ФОта: svaboda.org

Мясцовы жыхар Віталь Казак такім чынам выказвае думку, што нельга весьці «будоўлю на костках».

Ён прынёс да агароджы будоўлі элітнага жыльлёвага комплексу «Прыбускі квартал» 11 вянкоў ад розных мікрараёнаў Берасьця, паведамляе «Радыё Свабода».

Віталь Казак распавёў, што будзе дабівацца спыненьня будоўлі, дзе ўжо адкапаныя парэшткі некалькіх соцень чалавек.

«Мы будзем зьвяртацца да мясцовых уладаў, каб тут зрабілі мэмарыяльны комплекс, а ня будавалі элітны дом. Будзем зьбіраць подпісы, рыхтуецца зварот да прэзыдэнта, бо ўжо знайшлі парэшткі каля 700 чалавек, і яшчэ знойдуць. Усе шакаваныя такой будоўляй на костках. Яе трэба спыніць», — кажа Віталь Казак.

ФОта: svaboda.org
ФОта: svaboda.org
ФОта: svaboda.org
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках