24 красавiка 2024, Серада, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй: Паўторнае галасаванне датычна ўгоды з Еўразвязам пра Brexit адбудзецца да 12 сакавіка

1
Мэй: Паўторнае галасаванне датычна ўгоды з Еўразвязам пра Brexit адбудзецца да 12 сакавіка

Прэм'ер-міністарка Вялікай Брытаніі выказала надзею на тое, што выхад з ЕЗ адбудзецца ва ўпарадкаванай форме.

Паўторнае галасаванне брытанскага парламента датычна ўгоды з Еўразвязам (ЕЗ) пра ўмовы Brexit адбудзецца да 12 сакавіка. Пра гэта заявіла ў нядзелю журналістам прэм'ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй, паведамляе Reuters.

"Паўнавартаснага галасавання ў парламенце на наступным тыдні не будзе, але мы гарантуем, што гэта адбудзецца да 12 сакавіка", – сказала Мэй.

Яна пры гэтым выказала надзею на тое, што выхад з ЕЗ 29 сакавіка адбудзецца ва ўпарадкаванай форме, з угодай, якая будзе ўхваленая і Лонданам, і Брусэлем. "Выхад з ЕЗ 29 сакавіка з угодай – усё яшчэ ў межах нашай дасяжнасці, і гэта тое, над чым мы працуем", – сказала яна журналістам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках