23 красавiка 2024, aўторак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Праціўнікі акумулятарнага завода прайшлі па цэнтры Берасця

7
Відэафакт: Праціўнікі акумулятарнага завода прайшлі па цэнтры Берасця

Сустрэча праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці 24 лютага скончылася чарговым «шпацырам» па цэнтры горада.

Пра гэта паведаміў tut.by праваабаронца Раман Кісляк.

Праціўнікі будаўніцтва прадпрыемства сабраліся на плошчы Леніна блізу 12-й. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабаронцаў, у 12.40 на плошчы прысутнічала блізу 150 чалавек. Паводле звестак «Брэсцкай газеты» – ад 180 да 240 чалавек.

Людзі, якія сабраліся, абмяркоўвалі паказаны на мясцовым тэлеканале «Буг-ТВ» сюжэт пра акумулятарны завод, на якім пабываў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч навукі прафесар Сяргей Жданок, піша БелаПАН. У інтэрв'ю тэлеканалу ён сказаў, што быў на многіх заводах і ў Амерыцы, і ў Еўропе, і ў Расеі. «І тое, што сёння тут прапанавана, – гэта самае апошняе дасягненне ў галіне акумулятарнага будаўніцтве, – заявіў навуковец. – І з пункту гледжання экалагічнага, і з пункту гледжання тэхналагічнага – гэта найлепшае, што ёсць у свеце. Для мяне ніякіх сумневаў няма». Таксама ён сказаў: «Тое, што мяне ўразіла на гэтым заводзе, што тут поўны цыкл вытворчасці, звязаны з перапрацоўкай тых батарэй, якія ўжо адслужылі свой тэрмін». Пазней гэтая фраза была выдаленая з сюжэту.

Потым частка людзей зноў накіравалася з плошчы ў кірунку кінатэатра «Беларусь» па маршруце вуліца Пушкінская – вуліца Савецкая, апавёў Раман Кісляк.

Гэтым разам кармленне і далейшы шпацыр па горадзе прайшлі пад узмоцненым наглядам супрацоўнікаў міліцыі, на подступах плошчы стаяў АМАП, паведамляе «Брэсцкая газета». Затрыманняў падчас кармлення і шпацыру не было.

Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПаўэр». Як паведамлялася раней, прадпрыемства плануе выпусціць першую спробную партыю акумулятараў у сакавіку сёлета.

Жыхары Берасця і некалькіх вёсак Берасцейскага раёна мяркуюць, што прадпрыемства пагражае іхняму здароўю. З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Берасці прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, якія гутараць і абменьваюцца апошнімі навінамі пра будаўніцтва прадпрыемства.

29 красавіка на ўскраіне Берасця, у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў санкцыянаваны ўладамі мітынг «берасцейкі супраць свінцу», на які сабралася блізу дзвюх тысячаў чалавек. З тых часоў неаднаразовыя спробы праціўнікаў будаўніцтва завода атрымаць дазвол на правядзенне мітынгу поспеху не мелі – гарадскія ўлады не давалі дабро, матывуючы гэта тым, што ў заяўленыя даты запланаваныя іншыя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках