20 красавiка 2024, Субота, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія апазіцыйныя партыі стварылі Еўрапейскую кааліцыю

Польскія апазіцыйныя партыі стварылі Еўрапейскую кааліцыю
ФОТА: PAP / RAFAŁ GUZ

Яны плануюць балатавацца на выбарах у Еўрапарламент з агульнага выбарчага спісу.

Лідары апазіцыйных партый падпісалі дэкларацыю пра далучэнне да «Еўрапейскай кааліцыі», каб з агульнага спісу стартаваць на выбарах у Еўрапейскі парламент, паведамляе «Польскае радыё».

Подпісы паставілі прадстаўнікі «Грамадзянскай платформы», «Сучаснай», «Польскай сялянскай партыі», Звязу дэмакратычных левых сілаў і партыі Зялёных.

На супольнай канферэнцыі ў Варшаве старшыня «Грамадзянскай платформы» Гжэгаж Схетына падзякаваў лідарам «Еўрапейскай кааліцыі» за агульны старт у Еўрапейскі парламент.

Старшыня «Польскай сялянскай партыі» Уладзіслаў Касіняк-Камыш сказаў, што «Еўрапейская кааліцыя» – гэта самая вялікая ў гісторыі Польшчы падобная ініцыятыва.

«Створаная самая вялікая ў гісторыі Польшчы кааліцыя. Вялікая кааліцыя – гэта вялікая надзея. Гэтая ініцыятыва не накіраваная супраць каго-небудзь, яна створаная з думкай пра Польшчу і палякаў, пра большы еўрапейскі бюджэт, пра вышэйшыя кампенсацыі фермерам, пра чыстае паветра, пра “чыстую зялёную” энэргію», – сказаў палітык.

Выбары ў Еўрапейскі парламент адбудуцца 26 траўня. У Польшчы мандат атрымаюць 52 еўрадэпутаты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках