20 красавiка 2024, Субота, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжысёра Георгія Данелію ўвялі ў штучную кому

4
Рэжысёра Георгія Данелію ўвялі ў штучную кому
ГЕОРГІЙ ДАНЕЛІЯ
ФОТА: ФОКУС.UA

Георгій Данелія з'яўляецца рэжысёрам і аўтарам сцэнарыя такіх вядомых кінафільмаў, як «Кін-дза-дза!» і «Міміно».

Рэжысёр Георгій Данелія знаходзіцца ў рэанімацыі, медыкі ўвялі яго ў штучную каму, паведаміла РБК ягоная жонка Галіна Данелія.

«Яму вентылююць лёгкія, для таго каб стабілізаваць ціск. Знаходзіцца ён у аднолькава цяжкім стане, але стабілізавалі дыханне», - сказала яна.

Жонка Данеліі дадала, што, са слоў медыкаў, ягоны стан цяжкі, але не безнадзейны.

Аб шпіталізацыі 88-гадовага рэжысёра стала вядома ў ноч на 24 лютага. Ён адчуў сябе дрэнна і яму выклікалі хуткую дапамогу. У Данеліі было абцяжаранае дыханне. Пазней ягоная жонка паведаміла, што рэжысёра шпіталізавалі з запаленнем лёгкіх, ягоны стан стабільна цяжкі. Данеліі ўдалося стабілізаваць дыханне, і яму стала крыху лягчэй, казала яна.

Георгій Данелія з'яўляецца рэжысёрам і аўтарам сцэнарыя такіх вядомых кінафільмаў, як «Кін-дза-дза!», «Міміно», а таксама рэжысёрам кінастужкі «Я крочу па Маскве». У сваіх фільмах ён часцяком з'яўляўся ў эпізадычных ролях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках