19 красавiка 2024, Пятніца, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны шаман РФ назваў спаленне вярблюдаў у Сібіры «сатанізмам»

25
Вярхоўны шаман РФ назваў спаленне вярблюдаў у Сібіры «сатанізмам»
ФОТА: REUTERS

Кара-аол Допчун-аол заявіў, што не дазваляў спальваць вярблюдаў у Іркуцкай вобласці.

Вярхоўны шаман Расеі Кара-аол Допчун-аол заявіў, што не дазваляў спальваць вярблюдаў у Іркуцкай вобласці, назваўшы гэта «ініцыятывай шамана з Ангарску Артура Цыбікава».

Ён адзначыў, што калі б быў у курсе падрыхтоўкі рытуалу, то забараніў бы яго, дадаўшы, што ў буратаў няма такой традыцыі - забіваць жывёлін перад рытуалам - і ў «старажытнасці ніколі не было», паведамляе svoboda.org.

«Гэта не шаманства, гэта сатанізм», - сказаў Кара-аол Допчун-аол.

Паводле слоў вярхоўнага шамана, паліцыянты не звярталіся да яго ў сувязі з тым, што адбылося, але, на ягоную думку, спаленне вярблюдаў з'яўляецца крымінальным злачынствам.

21 лютага ў сетцы быў апублікаваны відэазапіс са спаленнем шаманамі ў Іркуцкай вобласці пяці вярблюдаў. Яны абвясцілі гэта «рытуалам ахвярапрынашэння для ўмацавання Расеі і яе народаў».

Пазней намеснік вярхоўнага шамана Расеі ды ініцыятар рытуалу Артур Цыбікаў распавёў, што такім чынам удзельнікі цырымоніі, за якой назіралі блізу 500 чалавек, «аднаўляюць непахісныя культурныя каштоўнасці, якія прывядуць да адраджэння нашай вялікай дзяржавы».

Абрад асудзілі ў бурацкім шаманскім цэнтры «Тэнгэры». Таксама забойствам жывёлін абурыліся зааабаронцы.

Пасля публікацыі відэа рытуалу пракуратура Ангарску распачала праверку.

Раней Дзярждума Расеі прыняла закон аб жорсткім абыходжанні з жывёламі, згодна з якім за жывадзёрства пагражае тэрмін да трох гадоў пазбаўлення волі, а калі злачынства ўчыненае групай асоб - да пяці гадоў. Аднак, частка абаронцаў жывёл не верыць, што новы закон зможа змяніць стаўленне да жывёл у краіне.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках