16 красавiка 2024, aўторак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп мерыцца правесці ў Дзень незалежнасці імпрэзу «Салют Амерыцы»

4
Трамп мерыцца правесці ў Дзень незалежнасці імпрэзу «Салют Амерыцы»

Прэзідэнт ЗША заявіў, што правядзе адную з найбуйнейшых імпрэз у гісторыі Вашынгтона

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што плануе правесці мерапрыемства «Салют Амерыцы» ў Вашынгтоне 4 ліпеня, у Дзень незалежнасці ЗША, замест планаванага вайсковага парада, які быў скасаваны летась, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Не прапусціце! Мы правядзём адное з найбуйнейшых мерапрыемстваў у гісторыі Вашынгтона 4 ліпеня», - напісаў Трамп у Твітэры ў нядзелю.

У гэты дзень на Нацыянальнай алеі ў сталіцы ЗША традыцыйна збіраюцца некалькі сотняў тысяч чалавек, каб паглядзець канцэрт ля Капітолія і святочны феерверк.

Аднак Трамп заявіў, што яго імпрэза пройдзе ў процілеглым канцы алеі, ля мемарыяла Лінкальна, і будзе ўключаць, акрамя феерверкаў і забаўляльнай праграмы, «Зварот вашага ўлюбёнага прэзідэнта, гэта значыць мяне».

Трамп, якога натхнілі парады з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі ў Францыі, летась заклікаў правесці вайсковы парад на Пенсільванія-авеню ў Вашынгтоне ў Дзень ветэранаў 11 лістапада, які ў мінулым годзе супаў са 100-годдзем заканчэння Першай сусветнай вайны.

Падрыхтоўка да параду была скасаваная, калі ў міністэрстве абароны ацанілі выдаткі на дастаўку вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі ў Вашынгтон на 92 мільёны даляраў.

Прадстаўнікі мясцовых уладаў Вашынгтона таксама выказалі трывогу ў сувязі з тым, што гусеніцы вайсковых танкаў пашкодзяць гарадскія вуліцы ўздоўж маршруту параду і побач з ім.

Раней у гэтым месяцы Трамп заявіў журналістам, што зноў разглядае ідэю параду, але неўзабаве паправіўся і назваў мерапрыемства сходам. Ніякіх згадак пра ўдзел вайскоўцаў у імпрэзе 4 ліпеня ў нядзелю не было.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках